Дортмунд
Дортмунд | |||||
ням. Dortmund | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 882 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Паўночны Райн — Вэстфалія | ||||
Кіраўнік: | Томас Вэстфаль[d] | ||||
Плошча: | |||||
Вышыня: | 103 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 0231, 02304 | ||||
Паштовы індэкс: | 44135–44388 | ||||
Нумарны знак: | DO | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°30′50″ пн. ш. 7°27′55″ у. д. / 51.51389° пн. ш. 7.46528° у. д.Каардынаты: 51°30′50″ пн. ш. 7°27′55″ у. д. / 51.51389° пн. ш. 7.46528° у. д. | ||||
Дортмунд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.dortmund.de/ |
До́ртмунд (па-нямецку: Dortmund) — горад зямельнага падпарадкаваньня на захадзе Нямеччыне, у фэдэральнай зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Насельніцтва 587,1 тыс. чалавек (2007).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На поўдні сучаснага Дортмунда месьціцца было гарадзішча Зыгібург, якое стаіць ля ракі Рур пры ейным утоку ў раку Леннэ. Зараз на месцы Зыгібурга стаяць руіны пазьнейшага замка Гогэнсыбург. Як мяркуецца, гарадзішча мае саксонскае паходжаньне, але археалягічных і дакумэнтальных пацьверджаньняў гэтаму бракуе. Падчас Саксонскіх войнаў ён быў узяты франкамі, ачоленымі Карлам Вялікім, у 772 годзе, але праз два гады адваяваны саксамі. У 77 годзе быў ізноў узяты і ўмацаваны Карлам Вялікім. Археалягічныя знаходкі сьведчаць аб тым, што Зыгібург быў заселены ў эпоху неаліту[3]. Першы раз Дортмунд быў згаданы ў афіцыйных дакумэнтах прыкладна ў 882 годзе як Тротмані. У 1005 годзе тут ладзіўся царкоўны сабор, а ў 1016 годзе зьбіраўся імпэрскі сойм[4].
Пасьля таго, як горад быў зьнішчаны пажарам, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Фрыдрых I Барбароса адбудаваў яго наноў у 1152 годзе і жыў у ім сярод іншых месцаў цягам двух гадоў. У 1267 годзе ўпершыню згадваецца царква сьвятой Марыі ў Дортмундзе, а праз тры гады ў 1270 годзе — царква сьвятога Райнальда. Спалучэньне добрай сеткі шляхоў, наяўнасьці рынкавага пляцу і статусу адміністрацыйнага цэнтру зрабіла Дортмунд важным цэнтрам у Вэстфаліі. У 1293 годзе ён стаў імпэрскім вольным горадам і адным зь першых гарадоў у Эўропе з афіцыйным правам на браварства[5]. Цягам XII—XIV стагодзьдзяў места зважалася адным з галоўных гарадоў Ганзейскага зьвязу.
Напярэдадні 1344 году ангельскі кароль Эдўард III нават запазычыў грошы ў заможных дортмундзкіх купецкіх сем’яў Бэрсворт і Клепінг, прапанаваўшы каралеўскую карону ў якасьці закладу. У 1388 годзе граф Марк аб’яднаў свае сілы з арцыбіскупам Кёльну і паспрабаваў захапіць гораду. Пасьля доўгай аблогі, якая доўжылася 18 месяцаў, адбыліся мірныя перамовы, зь якіх Дортмунд выйшаў пераможцам. У 1400 годзе рэзыдэнцыя першага Фэмічнага суда знаходзілася ў Дортмундзе, на плошчы між дзьвюма ліпамі. З ростам уплыву Кёльну ў XV стагодзьдзі рэзыдэнцыя была перанесена ў Арнсбэрг у 1437 годзе. Пасьля таго, як Кёльн быў выключаны з Ганейскага зьвязу паводле вынікаў ангельска-ганзейскай вайны (1470—1474), Дортмунд стаў сталіцай Райнска-Вэстфальскай і Нідэрляндзкай акругаў зьвязу. У 1543 годзе ў месьце адкрылася гарадзкая гімназія, якая стала адной з найстарэйшых школаў у Эўропе[5]. У 1661 годзе землятрус спрычыніў разбурэньне царквы сьвятога Райнальда. Згодна з заключнай рэзалюцыяй імпэрскай дэпутацыі 1803 году Дортмунд быў далучаны да княства Насаў-Аранж-Фульда, у выніку чаго ён страціў статус вольнага імпэрскага гораду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022 (ням.) — DESTATIS, 2023.
- ^ «Widukind». Deutsche Biographie.
- ^ «Dortmund». Encyclopædia Britannica. Vol. 8 (11th ed.). 1910. — С. 437.
- ^ а б Trudy Ring, ed. (1995). «Dortmund». Northern Europe. International Dictionary of Historic Places. Fitzroy Dearborn. — С. 215+. — ISBN 978-1-136-63944-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Нямеччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |