Дварцоўскі сельсавет
Выгляд
Дварцо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці за часам БССР. Цэнтрам сельсавету была вёска Дварцы. У склад сельсавету ўваходзілі 12 паселішчаў (321 двор, 1551 жыхар), на яго тэрыторыі працавалі 3 пачатковыя школы, цагельны завод, 3 ветраныя млыны[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 году неўзабаве пасьля ўваходу тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўтварэньня Берасьцейскай вобласьці, як вынік падпісаньня пакту Молатава — Рыбэнтропа. Скасаваны 16 ліпеня 1954 году[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 43
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 7