Дарт Мол
Дарт Мол | |
Пэрсанаж «Зорных войнаў» | |
Дарт Мол | |
Раса | Забрак |
---|---|
Родная плянэта | Датомір |
Належыць да | вучань Дарта Сыдыюса |
Дзейнасьць | Лорд сытхаў |
Стаць | мужчына |
Рост | 175 см |
Валасы | няма, замест іх рогі |
Вочы | жоўта-чырвоныя |
Зброя | чырвоны падвоены сьветлавы меч |
Здымкі | |
Актор | Рэй Парк |
Агучка | Пітэр Серафіновіч |
Дарт Мол (па-ангельску: Darth Maul) — пэрсанаж выдуманага сусьвету «Зорных войнаў». Дарт Мол — першы вучань Дарта Сыдыюса. У «Зорных войнах» гэты герой зьяўляецца толькі ў першым эпізодзе, але нягледзячы на гэта, усё адно ўражвае сваёй зграбнасьцю й спрытнасьцю ў валоданьні сьветлавым мечам. Дарт Мол на загад Сыдыюса мусіць забіць абодвух рыцараў джэдаяў, што прыляцелі да плянэты Набу на касьмічную станцыю Гандлёвай фэдэрацыі, каб спыніць бязьмежжа віцэ-караля Ганрэя. Але ж нягледзячы на сваю спрытнасьць і майстэрства ў валоданьні сьветлавым мечам, Обі-Ван забівае яго, расьсякаючы на дзьве паловы ў канцы першага эпізоду. Дарта Мола ў фільме граў актор Рэй Парк, а агучыў актор зь Вялікабрытаніі Пітэр Серафіновіч.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дарт Мол — забрак з Датоміра й цёмны лорд сытхаў, які жыў у апошнія рокі існаваньня Галяктычнай Рэспублікі. Ён нарадзіўся на Датоміры й яшчэ ў маленстве яго ўзяў у вучні Дарт Сыдыюс, які ў той час яшчэ зьяўляўся вучнем Дарта Плэгаса і такім чынам парушыўшы правіла Дарта Бэйна, якое кажа аб тым, што адначасова могуць існаваць толькі два сытхі: сытх-настаўнік і сытх-вучань. Дарт Сыдыюс накіраваў свайго першага вучня на плянэту Мустафар, дзе месьціўся навучальны цэнтр, дзе Сыдыюс пачаў трэніраваць Мола. Дарт Мол засвоіў такія тэхнікі бою як Джуё, Німан/Джар'Кай, Тэрас Касі (па-фінску: Teräs Käsi).
У 34 року ДБЯ Дарт Мол стварыў свой двайны сьветлавы меч. У 33 року ДБЯ зьдзяйсьніў напад на злачынную арганізацыю «Чорнае сонца», забіўшы шматлікіх яе лідэраў. У 32 року ДБЯ ён быў прызначаны галоўнакамандуючым на Гандлёвай фэдэрацыі на заблякаванай плянэце Набу. Але з-за таго, што каралева Падмэ Амідала ўцякае з плянэты, Дарт Мол накіроўваецца на яе пошукі й наганяе яе й двух джэдаяў на плянэце Татуін, дзе адбываецца яго першая бойка з джэдаем Квай-Гон Джынам.
Квай-Гон уцякае на Нубійскім караблі, а Дарт Мол накіроўваецца да свайго настаўніка на Карусант. Палпатын даведваецца пра намер каралевы вярнуцца на сваю родную плянэту й паведамляе гэта свайму вучню. Дарт Мол вяртаецца на Набу, дзе падчас бітвы паміж гунганамі й арміяй баявых дроідаў наймайдыянаў сустракаецца з Обі-Ванам Кенобі й Квай-Гон Джынам. Падчас вельмі складанай бойцы Мол працінае сваім мечам Квай-Гона й у хуткім часе абяззбройвае Обі-Вана й скідвае яго ў шахту. Але Дарт Мол не ацаніў здольнасьці падавана: Обі-Ван схапіўся за выступ, які тырчэў зь сценкі шахты, а за тым, спрытна скочыўшы ў верх, схапіў меч настаўніка й разсёк Дарта Мола ўздоўж пояса на дзьве паловы, якія паляцелі ў тую самую шахту, куды Дарт Мол намагаўся скінуць Обі-Вана.
Моц
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дарт Мол належыць да цёмнага бока Моцы. Ён таксама выдатна валодае сьветлавым мечам.
Зброя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Двайны чырвоны сьветлавы меч.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дарт Мол у афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
- Мол (анг.) у Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»
|
|