Групавы сэкс
Групавы́ сэкс — гэта форма сэксуальных паводзінаў чалавека, у якой удзельнічаюць больш за два суб’екты адначасова. Групавы сэкс распаўсюджаньны ня толькі ў чалавека, але існуе й такі фэномэн, які нагадвае групавы сэкс, які назіраецца таксама ў некаторых іншых жывёлаў, як то авечак і баноба. Любыя сэксуальныя паводзіны, якія практыкуюцца двума людзьмі, могуць быць часткай групавога сэксу, гэтак жа як і некаторыя формы сэксуальных паводзінаў магчымыя толькі пры наяўнасьці некалькіх удзельнікаў.
Тыя ж засьцярогі з нагоды бясьпечнага сэксу, якія ставяцца да сэксу «адзін на адзін», ставяцца й да групавога сэксу з тых жа самых чыньнікаў. Людзі, якія практыкуюць групавы сэкс, могуць мець больш сэксуальных партнэраў і з гэтай прычыны могуць быць больш схільныя да рызыкі захворваньняў, перадаваных плоцевым шляхам або з большай верагоднасьцю быць заражанымі, чым людзі, што мелі меншую колькасьць сэксуальных партнэраў.
Групавы сэкс можа адбывацца паміж людзьмі розных сэксуальных арыентацыяў, як то гетэрасэксуальнай, гомасэксуальнай і бісэксуальнай.
Пазначэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для выгоды практыкуючых групавы сэкс паўстала свая сыстэма пазначэньняў разнавіднасьцяў такога сэксу. Сыстэма кадаваньня вельмі простая й складаецца з камбінацыі літар М (мужчына) і Ж (жанчына). Напрыклад, МЖМ ёсьць сэксам 2 мужчын з адной жанчынай. МЖЖ — групавы сэкс мужчыны з двума жанчынамі. Такая сыстэма дазваляе лёгка апісаць любы акт групавога сэксу.
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Partridge, Burgo (1960). A History of Orgies.
- Talese, Gay (1980). Thy Neighbor’s Wife.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Orgy Chapter XI from «The ecstasies of Eros» by Stefan Beyst (1997).
- World Record: Largest Orgy