Перайсьці да зьместу

Глеб Вяршынін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Глеб Вяршынін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 студзеня 2002(2002-01-11)[1] (22 гады)
Рост 190 см
Вага 80 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—4 Дняпро Магілёў 85 (5)
2021 Дняпро-Юні[d] 14 (1)
2022 Ворша 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 лістапада 2024.

Глеб Віталевіч Вяршынін (нар. 11 студзеня 2002) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

У 2019 годзе выступаў за дубль магілёўскага «Дняпра». У студзені 2020 году падпісаў кантракт з адроджаным клюбам, які заявіўся ў Другую лігу. Паводле вынікаў сэзону 2020 году дапамог камандзе прабіцца ў Першую лігу. У першай палове 2021 году знаходзіўся ў асноўнай камандзе «Дняпра», дзе пераважна выходзіў на замену, а ў ліпені быў пераведзены ў «Дняпро-Юні», які спаборнічаў у Другой лізе. Да сэзона 2022 году пачаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазьней атрымала месца ў Найвышэйшай лізе. У першай палове сэзону 2022 году гуляў пераважна за дубль. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 7 траўня 2022 году ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Воршу»[2], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды стаў трэнавацца з «Дняпром»[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]