Геакрыялёгія
Выгляд
Геакрыялёгія — разьдзел геалёгіі, які вывучае мёрзлыя горныя пароды, асаблівасьці іх складу, будаваньня, заканамернасьці фармаваньня, разьвіцьця ў часе і прасторы, а таксама мярзлотна-геалягічныя працэсы і зьявы. Аб’ектам дасьледаваньня геакрыялёгіі зьяўляецца мерзлая зона літасфэры або крыялітазона.
Геакрыялёгія як самастойная галіна ведаў пра мёрзлыя горныя пароды (глебы, грунты) аформілася ў СССР у 1920-х гадах на стыку геалягічных, геаграфічных, геафізычных і інжынэрна-тэхнічных дысцыплінаў.
Нароўні з агульнай геакрыялёгіяй вылучаецца інжынэрная геакрыялёгія, якая вывучае навуковыя асновы праектаваньня і будаўніцтва розных будынкаў на шматгадовамёрзлых горных пародах, іх воднай і цеплавой мэліярацыі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ершов Э. Д. Общая геокриология. М.: Недра, 1990.
- Ершов Э. Д. Общая геокриология. М.: МГУ, 2002.
- Мерзлотоведение. / Ред. В. А. Кудрявцев. М.: МГУ, 1981.
- Общее мерзлотоведение (геокриология). / Ред. В. А. Кудрявцев. М.: МГУ, 1978.