Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
19 сьнежня: Міжнародны дзень дамапогі бедным
1863 — ангелец Фрыдэрык Волтан запатэнтаваў лінолеўм
1915 — Казімер Малевіч упершыню апублікаваў у Петраградзе 39 беспрадметных працаў, сярод якіх быў і знакаміты «Чорны квадрат» (на выяве)
1964 — у вёсцы Лаша адкрыўся мэмарыяльны музэй Яўхіма Карскага
1965 — пераабраньне Шарля дэ Голя на пасаду прэзыдэнта Францыі
1972 — на Зямлю вярнуўся экіпаж касьмічнага карабля «Апалён-17», чым завяршылася амэрыканская месяцовая кампанія
1984 — у Пэкіне Маргарэт Тэтчэр і Чжао Цзіян падпісалі дамову пра вяртаньне ў 1997 годзе брытанскай калёніі Ганконг пад юрысдыкцыю Кітаю пры ўмове захаваньня ў ім цягам наступных 50 гадоў капіталістычнай сыстэмы
1992 — у Менску распачаўся І сход беларусаў блізкага замежжа