Перайсьці да зьместу

Вулькаўскі сельсавет (Дарагічынскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вулькаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Вулька Сіманавіцкая
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Дата скасаваньня 2 верасьня 2021[1]
Насельніцтва
  • 673 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ву́лькаўскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вулька.

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Дарагічынскага раёну Пінскай вобласьці.

Ліквідаваны 20 жніўня 2021 году згодна з пастановай Берасьцейскага абласнога савета дэпутатаў. Усе землі і населеныя пункты Вулька, Асаўляны, Белянок, Ласінцы, Сіманавічы перададзеныя ў склад Немяржанскага сельсавету[2].