Перайсьці да зьместу

Болтан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Болтан
Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 55,26 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 01204
Паштовы індэкс: BL1 - BL7
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′42″ пн. ш. 2°25′48″ з. д. / 53.57833° пн. ш. 2.43° з. д. / 53.57833; -2.43Каардынаты: 53°34′42″ пн. ш. 2°25′48″ з. д. / 53.57833° пн. ш. 2.43° з. д. / 53.57833; -2.43
Болтан на мапе Вялікабрытаніі
Болтан
Болтан
Болтан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.bolton.gov.uk/

Болтан (па-ангельску: Bolton) — буйны горад у складзе Вялікага Манчэстэра ў Ангельшчыне. Гістарычна і традыцыйна зьяўляецца часткай Ланкашыру. Болтан месьціцца ўсяго ў 16 км на паўночны захад ад Манчэстэра. Места абкружаная некалькімі суседнімі гарадамі і вёскамі, якія разам утвараюць муніцыпальны раён Болтану, адміністрацыйным цэнтрам якога зьяўляецца сам Болтан. У горадзе пражывае больш 139 тысяч чалавек.

Болтан ёсьць былым прамысловым горадам, зьяўляючыся вытворчым цэнтрам тэкстылю, бо флямандзкія ткачы пасяліліся ў гэтым рэгіёне яшчэ ў XIV стагодьдзі, займаючыся ў асноўным ткацтвам з воўны і бавоўны[2]. Урбанізацыя і разьвіцьцё гораду ў асноўным супалі з росквітам тэкстыльнай вытворчасьці падчас Індустрыяльнай рэвалюцыі. Найвышэйшы пункт разьвіцьця Болтана прыпаў на 1929 год, калі ў ім налічвалася 216 баваўняных фабрыкаў і мелі кампэтэнцыі ў 26 відах адбельвальных і фарбавальных працах. Брытанская баваўняная прамысловасьць рэзка скарацілася пасьля Першай сусьветнай вайны, і да 1980-х гадох вытворчасьць бавоўны ў Болтане практычна спынілася.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]