Бангкок
Бангкок | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 21 красавіка 1782 | ||||
Краіна: | Тайлянд | ||||
Кіраўнік: | Chadchart Sittipunt[d] | ||||
Плошча: | 1568,737 км² | ||||
Вышыня: | 2 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 8 280 925 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 5278,72 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+7 | ||||
Тэлефонны код: | 02 | ||||
Паштовы індэкс: | 22 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 13°45′0″ пн. ш. 100°31′0″ у. д. / 13.75° пн. ш. 100.51667° у. д.Каардынаты: 13°45′0″ пн. ш. 100°31′0″ у. д. / 13.75° пн. ш. 100.51667° у. д. | ||||
Бангкок | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bangkok.go.th/ |
Бангко́к (па-тайску: กรุงเทพฯ, กรุงเทพมหานคร ці Крунг Тхэп, Крунг Тхэп Маханагхон) — сталіца і самы вялікі горад Тайлянду, разьмешчаны на ўсходнім беразе ракі Чао Прая, недалёка ад ейнага ўпадзеньня ў Сыямскі заліў. Займае плошчу ў 1531 км². Бангкок зьяўляецца горадам, які расьце й эканамічна разьвіваецца найхутчэй за ўсіх іншых гарадоў у паўднёва-ўсходняй Азіі. Пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны колькасьць яго жыхароў узрасла ў дзесяць разоў. Цяпер у горадзе жыве каля 10 млн жыхароў. Мясцовым жыхарам падабаецца думаць пра свой горад як пра новы рэгіянальны цэнтар, які здольным супернічаць з такімі гарадамі як Сынгапур і Ганконг.
Паводле Сусьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі, Бангкок ёсьць горад з самай вялікай сярэднегадавой тэмпэратурай. Але ён таксама й адно з самых папулярных турыстычных месцаў.
Поўная назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поўная назва Бангкоку на тайскай мове гучыць: กรุงเทพมหานคร อมรรัตนโกสินทร์ มหินทรายุธยามหาดิลก ภพนพรัตน์ ราชธานีบุรีรมย์ อุดมราชนิเวศน์ มหาสถาน อมรพิมาน อวตารสถิต สักกะทัตติยะ วิษณุกรรมประสิทธิ์, ці Крунг Тхэп Маханатхон Амон Ратанакасін Махінтхара Аютхая Махадылок Пхоп Нопхарат Ратчантхані Бурыём Удамратчанівет Махасатхан Амон Пітан Аватан Сатхіт Сакатхатыя Вітсанукан Прасіт, што перакладаецца як «Горад анёлаў, вялікі горад, вечная каштоўнасьць, няскораны горад бога Індры, выдатная сталіца сьвету, узбагачаная праз дзевяць выдатных скарбаў, шчасьлівы горад, горад падараваны Індрай, збудаваны Вішнукартай».
Пад час сваёй каранацыі ў 1782 годзе Рама І даў сваёй сталіцы назву, якая складаецца з 43 складаў. Потым, з часам, да назвы былі дададзены яшчэ 21 склад. У наш час горад знаходзіцца ў Кнізе рэкордаў Гінэса як горад з самай доўгай назвай на сьвеце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад Бангкок быў заснаваны як невялікі гандлёвы цэнтар і порт[1] на заходнім беразе ракі Чао Прая да ўтварэньня каралеўства Аютыі, папярэдніка сучаснага Тайлянду, якое існавала ў пэрыяд з 1350 да 1767 году. Этымалёгія назвы гораду пакуль ня вызначана. «Банг» ёсьць цэнтральнатайскай назвай для гораду, які разьмешчаны на беразе ракі. Лічыцца, што назва «Бангкок» атрымана ад зьліцьця словаў «банг» і «кок» (тай. กอก), якім па-тайску называюць ямайскую сьліву. Другой вэрсіяй ёсьць тое, што слова «кох» азначае «востраў», што ёсьць спасылкай на пэйзаж вакол гораду, які ўтрымлівае мноства рэкаў і каналаў. 15 жніўня 1612 году гандлёвы карабель Ост-Індзкай кампаніі ўпершыню пабываў у горадзе, пра гэтую падзею распавядаў ліст, што быў дасланы ангельскаму каралю Джэймзу I. У гэтым паведамленьні Эдама Дэнтана згадвалася, што ён і ягоныя спадарожнікі адправіліся «ўверх па рацэ каля дваццаці міляў у горад, званы Банкопам (анг. Bancope), дзе мы былі добра прынятыя, а далей на 100 міль у горад…»[2].
Пасьля падзеньня Аютыя горад адыйшоў пад уладу да бірманскага каралеўства ў 1767 годзе. Аднак пазьней кароль адноўленага Сыяма Таксын перанёс сталіцу са старога зруйнванага гораду Аютыя ў вобласьць, дзе сёньня месьціцца Бангкок, які стаў вядомым пад назовам Танбуры. Калі Таксын памёр у 1782 годзе, новы кароль Буда Ёдфа Чулялёке, вядомы як Рама I, рэканструяваў сталіцу на ўсходнім беразе ракі й даў гораду цырыманіяльнае імя, якое ў скарочаным варыянце сталася цяперашняй афіцыйнай назвай. Новы горад атрымаў у спадчыну імя Бангкок, які па-ранейшаму выкарыстоўваецца людзьмі з розных краінаў, у асноўным у заходнім сьвеце, спасылаючыся на ўвесь горад і стаўшы ейнай афіцыйнай ангельскай назвай, а ў тайскім асяродзьдзі імя да гэтага часу ставіцца толькі да старых раёнаў на заходнім беразе ракі. Горад з тых часоў зьведаў значную мадэрнізацыю й іншыя зьмены ў розных сфэрах жыцьця, у тым ліку ўзьвядзеньне транспартнай і камунальнай інфраструктуры ў часы панаваньня караля Мангкута й кароля Чулялёнгкорна, і хутка ператварыўся ў эканамічны цэнтар Тайлянду.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асаблівы адміністрацыйны раён Бангкоку ахоплівае 1568,7 км², што робіць яго 68-й па велічыні правінцыяй у Тайляндзе. Большая частка гэтай вобласьці лічыцца горадам Бангкокам. Па велічыні гарадзкой плошчы горад займае 73 месца ў сьвеце[3]. Рака Чао Прая, якая цягнецца 372 км, зьяўляецца галоўнай геаграфічнай асаблівасьцю Бангкоку. Ейны басэйн, які месьціцца ў навакольлях Бангкоку й найбліжэйшых правінцыях, уяўляе сабой шэраг раўніных рачных дэльтаў, якія вядуць у заліў, які разьмешчаны прыкладна ў 30 км ад Бангкоку на поўдзень. Гэтая асаблівасьць спарадзіла такую мянушку для гораду, як «Вэнэцыя Ўсходу» ў сувязі зь вялікім лікам каналаў і праходаў, якія дзеляць тэрыторыю на асобныя ўчасткі. Горад калісьці выкарыстоўваў гэтыя каналы, як межы для гарадзкіх акругаў. Аднак, пасьля значнага росту ў другой палове XX стагодзьдзя, іншыя сыстэмы адміністратыўнага падзелу былі прыняты.
Бангкок знаходзіцца на вышыні каля двух мэтраў над узроўнем мора, што стварае праблемы для абароны гораду ад паводак падчас сэзону мусонаў. Часам пасьля ліўняў, вада ў каналах і рацэ выходзіць зь берагоў, што прыводзіць да паводак у некаторых раёнах. Адміністрацыя Бангкока нядаўна ўсталявала некаторую колькасьць наносаў, каб захаваць ўзровень вады й ня даць магчымасьці вадзе выйсьці за межы руслаў. Існуюць, аднак, некаторыя меркаваньні, што горад тоне ў сярэднім на два дзюймы ў год, бо цалкам ляжыць у забалочанай мясцовасьці[4]. Ёсьць асьцярогі, што сталіца Тайлянду будзе цалкам затоплена да 2030 году[5].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бангкок мае трапічны вільготны й сухой клімат паводле клясыфікацыі клімату Кёпэна. Сярэдняя тэмпэратура ў горадзе каля 2 °C вышэйшая за паказчыкі тэмпэратуры ў рэгіёне аэрапорту Дон Муанг на працягу 1960—1990 гадоў. Самая высокая зарэгістраваная максымальная тэмпэратура складала 40,8 °C, яна была зафіксавана ў траўні 1983 году, а самая нізкая мінімальная тэмпэратура складала 9,9 °C у студзені 1955 году. Халодныя тэмпэратуры былі таксама зафіксаваны ў студзені 1924 году, студзені 1955 году, студзені 1974 году й сьнежні 1999 году. Самы гарачы год быў 1997, а халодны — 1975.
Кліматычныя зьвесткі для Бангкоку | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Сярэдні максымум t, °C | 32,0 | 32,7 | 33,7 | 34,9 | 34,0 | 33,1 | 32,7 | 32,5 | 32,3 | 32,0 | 31,6 | 31,3 | 32,7 |
Сярэдняя t, °C | 25,9 | 27,4 | 28,7 | 29,7 | 29,2 | 28,7 | 28,3 | 28,1 | 27,8 | 27,6 | 26,9 | 25,6 | 27,8 |
Сярэдні мінімум t, °C | 21,0 | 23,3 | 24,9 | 26,1 | 25,6 | 25,4 | 25,0 | 24,9 | 24,6 | 24,3 | 23,1 | 20,8 | 24,1 |
Норма ападкаў, мм | 9,1 | 29,9 | 28,6 | 64,7 | 220,4 | 149,3 | 154,5 | 196,7 | 344,2 | 241,6 | 48,1 | 9,7 | 1496,8 |
Крыніца: Thai Meteorological Department |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бангкок зьяўляецца эканамічным цэнтрам Тайлянду, дамінуючы ў эканомікі краіны. Ягоныя зводныя аб’ёмы вытворчасьці складаюць каля 140 мільярдаў даляраў ЗША у рамках парытэту пакупніцкай здольнасьці, на якую прыпадае прыкладна 16% СУП Тайлянду. Аднак, ёсьць даволі вялікае разыходжаньне статыстыкі й дадзеных эканамістаў, якія сьцьвярджаюць, што Бангкок трымае амаль 75% сфэры паслугаў у Тайляндзе на долю якой прыпадае 45,2% ад 590 мільярдаў даляраў ЗША эканоміцы Тайлянда. Паводле дадзеных СУП горада паводле даходу на душу насельніцтва складае прыкладна 20 тысяч даляраў. Больш рэалістычная ацэнка прадукцыі горада дасягала 210 мільярдаў даляраў, што складае 38% нацыянальнага даходу й даходу на душу насельніцтва ў 33000 даляраў.
Фондавая біржа Тайлянда альбо, скарочана, SET, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Бангкока й мае звыш 544 зарэгістраваных на біржы кампаніяў з камбінаванай рынкавай капіталізацыяй каля 290 мільярдаў даляраў ЗША па стане на 30 траўня 2011 году. З-за вялікай колькасьці замежнага прадстаўніцтва Тайлянд на працягу некалькіх гадоў быў асноўным цэнтрам эканомікі Паўднёва-Ўсходняй Азіі й ключавым цэнтрам у азіяцкім бізнэсе.
Бангкок мае штаб-кватэры ўсіх буйных камэрцыйных банкаў Тайлянду й фінансавых установаў, 27 фінансавых інстытутаў і шэраг міжнародных банкаў. Агульныя банкаўскія дэпазіты склалі каля 314 мільярдаў даляраў ЗША на канец трэцяга квартала 2007 году. Вялікая колькасьць транснацыянальных карпарацыяў засноўваюць свае рэгіянальныя штаб-кватэры ў Бангкоку з-за больш нізкага кошту працоўнай сілы й надзейнасьці фінансавых апэрацый у параўнаньні зь іншымі буйнымі азіяцкімі бізнэс-цэнтрамі.
У рынку авіяперавозак бангкоскія авіякампаніі дамінуюць ня толькі ў сваёй краіне, але ў суседніх Лаосе й Камбоджы, як то Airways International, Bangkok Airways, і мноства іншых бюджэтных авіякампаніяў. Тэлекамунікацыя, розьнічны гандаль, нерухомасьць і мэдыя-канглямэраты ў асноўным працуюць на мясцовае насельніцтва. Турызм робіць значны ўнёсак у эканоміку Тайлянда, забясьпечваючы каля 5% ягонага СУП.
Няроўнасьць у даходах ёсьць растучай праблемай у Бангкоку, асабліва паміж адносна некваліфікаванымі малазабяспечанымі імігрантамі зь сельскіх правінцыяў Тайлянду ці суседніх краінаў і сярэдняй клясы ці бізнэс-эліты. Каля 7% насельніцтва Бангкока, без уліку нелегальных імігрантаў, якія складаюць каля 5—8 адсоткаў насельніцтва, жывуць за рысай беднасьці.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле статыстыкі за 2010 год у горадзе зарэгістравана 5,7 млн. чалавек[6]. Аднак, гэтая лічба не ўлічвае шматлікіх незарэгістраваных жыхароў. Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з этнічных тайцаў, але таксама існуюць і шматлікія групы меншасьцяў. Кітайцы на сёньняшні дзень зьяўляюцца найбуйнейшай нацыянальнай меншасьцю ў горадзе[7].
У апошні час Бангкок перажыў вялікі прыток замежных імігрантаў, якія пражываюць у горадзе працяглы час, і замежнікаў. Доўгатэрміновыя замежныя жыхары ўключаюць 250 тысячаў чалавек з мацерыковага Кітаю, 105 тысячы індыйцаў, большасьць зь якіх зьяўляюцца сыкхамі й больш за 80% маюць падвойнае грамадзянства[8], 44 тысячы японцаў[9], 25 тысячаў амэрыканцаў, 75 тысячаў эўрапейцаў, 15 тысячаў тайванцаў, 20 тысяч паўднёвых карэйцаў, 6 тысяч нігерыйцаў, 7,5 тысячы аўстралійцаў, 12 тысячы чалавек з арабскіх краінаў, 20 тысячаў малайзійцаў, 4 тысячы сынгапурцаў, 5 тысячаў філіпінцаў і 800 новазэляндцаў. Паводле ацэнак каля 5—10% насельніцтва Бангкока зьяўляюцца незаконнымі імігрантамі, у большасьці сваёй гэта хатняя прыслуга з суседніх краінаў, як то Бірма, Камбоджа й Лаос. Пераважная большасьць насельніцтва, 92%, зьяўляецца будыстамі. Сярод астатніх рэлігійных групаў варта вызначыць мусульманаў (6%), хрысьціянаў (1%), індуістаў і сыкхаў (0,6%), юдаістаў (300 жыхароў). У горадзе месьцяцца каля 450 будысцкіх храмаў, 170 мячэтаў, 60 хрысьціянскіх цэркваў, 3 індуісцкія храмы, 3 сынагогі, 1 сыкхіская гердвара й 2 храмы джайністаў.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рачная сувязь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разгалінаваная сетка каналаў, вядомых як хлонгі далі Бангкоку мянушку «Вэнэцыя Ўсходу» у той час, калі большасьць транспартных перавозак зьдзяйсьняліся на лодках. Сёньня амаль усе каналы запоўнены й ператвораны ў вуліцы. Нягледзячы на тое, што хлонгі й да гэтага часу існуюць, і на іх жывуць людзі й месьцяцца рынкі, большасьць зь іх моцна забруджана. Самы вядомы плавучы рынак у горадзе ёсьць рынак у раёне Талінг Чан. Праз цэнтар Бангкока працякае хлонг Саэн Саіб, які мае сэрвісныя лодкавыя маршруты. Шырокая рака Чао Прая, якая працякае праз горад, мае некалькі паромаў, на ёй працуе лодкавыя экспрэсы, што маюць цэлых трыццаць прыпынкаў па абодвух берагах, якія праходзяць па ўсёй паўночнай ускраіне Нантабуры.
Дарогі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некалькі надземных, зноў адбудаваных перасячэньняў, і многія часткова гатовыя аўтамабільныя й чыгуначныя праекты зьявіліся вакол Бангкоку, але мала што робіцца для пераадолення праславутых затораў на дарогах Бангкока, а колькасьць паўсядзёньных транспартных сродкаў па-ранейшаму апярэджваюць разьвіцьцё інфраструктуры.
З-за вялікай колькасьці затораў у горадзе, падвышаныя шаша, зьвязваючая некаторыя дарожныя сеткі ў Бангкоку разам, зьяўляецца яшчэ адным удалым сродкам барацьбы з загружанасьцю. Тым ня менш, аплата на выкарыстаньне шашы вагаецца ў залежнасьці ад памеру транспартнага сродку. Гэтая шаша таксама зьвязвае некаторыя ўскраіны Бангкока з горадам, у тым ліку й міжнародны аэрапорта Суварнабгумі.
Аўтобусныя перавозкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Практычна ўва ўсіх гарады й правінцыі краіны лёгка дабрацца на аўтобусе ад Бангкока. Для накіраваньня на паўднёвы-захад і захад аўтобусы адпраўляюцца ад паўднёвага аўтобуснага тэрмінала, на захад ад горада ў раёне Танбуры. Для накіраваньня на паўднёвы ўсход, як то ў Патаю, Ко Самэт і Ко Чанг, аўтобусы адпраўляюцца ад ўсходняга аўтобуснага тэрмінала ў Эамаі. Для ўсіх кірункаў на поўнач й паўночны ўсход аўтобусы адпраўляюццца з паўночнага аўтобуснага тэрмінала, які знаходзіцца ў Мо Чыт. Менш даступным зьяўляецца паўднёвы вакзал Бангкока, які нядаўна пераехаў яшчэ далей па-за межы горада. Нягледзячы на тое, што Бангкок добра зьвязаны зь іншымі гарадамі, дабрацца да аўтавакзалаў самога гораду часта ёсьць большай праблемай, чым даехаць да іншага гораду.
Ёсьць мноства кампаніяў, якія прадастаўляюць аўтобусныя перавозкі ў Бангкоке, аднак асноўным апэратарам зьяўляецца кампанія Bangkok Mass Transit Authority, якая мае зону абслугоўваньня Бангкоку й ягоных прыгарадаў, а таксама ейная зона пакрыцьця ўключае суседнія правінцыі Нонтабуры, Самут Пракан, Патгумтхані, Накгон Патом і Самут Сакгон. Кампанія абслугоўвае каля 3 млн. пасажыраў у суткі. Сэрвіснае абслугоўваньне зььдзяйсьняецца ў межах 05.00—23.00 гадзінаў, аднак існуюць спэцыяльныя маршруты, якія працуюць 24 гадзіны ў суткі.
Таксі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бангкок мае шмат таксі. Многія зь іх блукаюць па вуліцах у пошуках кліентаў, але ёсць таксама шмат кампаніяў таксі, чые транспартныя сродкі могуць быць замоўленыя па тэлефоне. Таксі працуе па фіксаваным стартавым тарыфе, але кошт залежыць ад далечыні да канцавой кропкі й часу чаканьня кліента.
Трохколавыя матарызаваныя таксі з адкрытым небам называюць «тук-тукамі» (тай. ตุ๊ก ตุ๊ก), як то аўтарыкшы ў іншых краінах, яны вельмі папулярныя для кароткіх падарожжаў. Кошт праезду павінны быць узгоднены да пачатку паездкі. Мотарызаванае таксі, званае «він матаэсаі» (тай. วิน มอเตอร์ไซค์), знаходзяцца па ўсім горадзе. Мотарызаванае таксі звычайна можа месьціць аднаго, а часам і двух, пасажыраў, і, як правіла, зьдзясьняюць перавозкі толькі на невялікія адлегласьці.
Тарыф для тук-тукаў і мотарызаваных таксі, як правіла, абгаворваецца паміж пасажырам і кіроўцам. Пры выкарыстаньні мотарызаванага таксі двума пасажырамі тарыф, як правіла, павялічваецца ў два разы, аднак такое павелічээньне не распаўсюджваецца на тук-тук.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вашынгтон, ЗША
- Пэкін, Кітай
- Масква, Расея
- Санкт-Пецярбург, Расея
- Маніла, Філіпіны
- Сэул, Паўднёвая Карэя
- Анкара, Турэччына
- Гуанчжоў, Кітай
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Maryvelma O'Neil. «Bangkok – A cultural history». p. 86. ISBN 978-0-19-534252-9.
- ^ Wright, Arnold (2006) [1908] (65.3 MB). «Twentieth century impressions of Siam». London&c: Lloyds Greater Britain Publishing Company. p. 15.
- ^ «The largest cities in the world by land area, population and density». City Mayors. 2007-01-06.
- ^ «Rising seas, sinking land threaten Thai capital». CNN International.
- ^ Thailand, Sinking: Parts of Bangkok Could Be Underwater in 2030. // Time, 21.07.2011
- ^ «Area, population, density and houses in Bangkok Metropolis by districts: 2005». 2005 Statistics, Bangkok Metropolitan Administration.
- ^ Bangkok (Thailand). Britannica Online Encyclopedia.
- ^ «Area, Indian in Thailand: 2005». 2005 Statistics, Bangkok Metropolitan Administration.
- ^ «Japan-Thailand Relations». MOFA.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бангкок — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў