Перайсьці да зьместу

Баляслаў Віславух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баляслаў Віславух
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1855[1][2][3] або 22 лістапада 1855(1855-11-22)
Памёр: 13 верасьня 1937(1937-09-13)[4]
Партыя:
Сужэнец: Марыя Віславух
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Віславух.
Магіла Марыі і Баляслава Віславухаў у Львове

Балясла́ў Ігна́цы Віславу́х (па-польску: Bolesław Ignacy Wysłouch; 22 лістапада 1855, маёнтак Саха, Кобрынскі павет, Расейская імпэрыя, цяпер Залужжа, Драгічынскі раён Берасьцейскай вобласьці Беларусі — 13 верасьня 1937, Львоў, Львоўскае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — польскі грамадзкі дзяяч, публіцыст, палітык.

Паходзіў з шляхецкага палескага роду Віславухаў. Скончыў Тэхналягічны інстытут у Пецярбургу (1879) па спэцыяльнасьці інжынэр-хімік. Адсядзеў 3 гады ў Варшаўскай цытадэлі; вызваліўшыся, пасяліўся ў Львове.

Быў выдаўцом і рэдактарам шэрагу выданьняў: «Przegląd Społeczny», «Kurier Lwowski», «Przyjaciel Ludu» (1889—1902). У 1894 быў ініцыятарам стварэньня Польскага дэмакратычнага таварыства, а ў 1895 — Сялянскай партыі ў Галіцыі, уваходзіў у ейную Цэнтральную раду. У 1912—1913 — кіраўнік партыі ПСП — Зьвяз незалежных сялянаў, у 1913—1923 — сябра ПСЛ «Пяст», у 1923—1925 — сябра ПСЛ «Вызваленьне», у 1925 — сябра Клюбу працы. У 1922—1927 — сэнатар, пасьля чаго адышоў ад палітыкі.

Жонка — Марыя з Боўфалаў, грамадзкая дзяячка, асьветніца, арганізатарка нацыянальнага руху ў Галіцыі. Аўдавеўшы, другі раз жаніўся з Браніславай з Шабатоўскіх, палкоўнік Польскіх узброеных сілаў на Захадзе, інспэктарка Жапаможнай службы жанчынаў.

Памёр у Львове, пахаваны на Лычакаўскіх могілках.

  1. ^ а б Bolesław Wysłouch // Faceted Application of Subject Terminology
  2. ^ а б Bolesław Wysłouch // NUKAT — 2002.
  3. ^ а б Bolesław Wysłouch // MAK (пол.)
  4. ^ а б Find a Grave (анг.) — 1996.
  • Brock, Boleslaw Wyslouch: Founder of the Polish Peasant Party. Slavonic and East European Review, xxx (74), 1951.
  • Mazurek, Kraj a emigracja. Instytut Studiów Iberyjskich i Iberoamerykańskich, Warsaw, 2006.
  • Kudłaszyk, Wysłouch, Myśl społeczno-polityczna Bolesława Wysłoucha: 1855—1937. Wrocław, 1978.
  • Encyklopedia PWN, 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]