Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў лац. Andrej Kabiakoŭ | |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
27 сьнежня 2014 — 18 жніўня 2018 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Міхаіл Мясьніковіч |
Наступнік: | Сяргей Румас |
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РБ | |
27 жніўня 2012 — 27 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Уладзімер Макей |
Наступнік: | Аляксандар Косінец |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі | |
8 лістапада 2011 — 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Васіль Далгалёў |
Наступнік: | Ігар Петрышэнка |
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь | |
24 сьнежня 2003 — 28 сьнежня 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
4-ы міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь | |
3 ліпеня 2002 — 24 сьнежня 2003 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Генадзь Навіцкі |
Папярэднік: | Уладзімер Шымаў |
Наступнік: | Мікалай Зайчанка |
2-і старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь | |
2 сьнежня 1998 — 24 ліпеня 2000 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімер Ярмошын |
Папярэднік: | Мікалай Дамашкевіч |
Наступнік: | Анатоль Тозік |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 лістапада 1960 (64 гады) Масква, РСФСР |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Андрэ́й Уладзі́меравіч Кабяко́ў (нарадзіўся 21 лістапада 1960 году, Масква, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, былы прэм’ер-міністар Беларусі з 27 сьнежня 2014 году па 18 жніўня 2018 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Маскве ў 1960 годзе. У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. 1985—1988 гг. — старэйшы майстар, намесьнік начальніка цэху, намесьнік начальніка зборачнай вытворчасьці заводу «Дыяпраектар», г. Рагачоў Гомельскай вобласьці. 1988—1989 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзелу Рагачоўскага гаркаму КПБ. У 1991 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. 1989—1991 — слухач інстытуту паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня КПБ. 1991—1992 гг. — начальнік плянава-эканамічнага аддзелу заводу «Дыяпраектар». 1992—1995 гг. — намесьнік дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар».
1995—1996 гг. — намесьнік начальніка Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 1996—1998 гг. — намесьнік Старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1998 г. — прэзыдэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрну па вытворчасьці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасьці. 2 сьнежня 1998 г. загадам прэзыдэнта №575 прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк». 2000—2001 гг. — першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 студзеня 2001 г. яму даручана стварыць камісію, якая зоймецца апэратыўным кантролем за рытмічным напаўненьнем дзяржбюджэту ў 2001 г. 21 верасьня 2001 г. ізноў абраны прэзыдэнт прыняў адстаўку Савету міністраў Рэспублікі Беларусь. 24 верасьня 2001 г. загадам прэзыдэнта №519 прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 3 ліпеня 2002 году па 24 сьнежня 2003 году — міністар эканомікі Беларусі. Са сьнежня 2003 году па 28 сьнежня 2010 году — намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 28 сьнежня 2010 году — намесьнік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[1]. 8 лістапада 2011 г.[2] прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі[3]. з 27 жніўня 2012 — кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
27 сьнежня 2014 году прызначаны на пасаду Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[4]. 23 кастрычніка 2017 году падпісаў Пастанову № 797 «Аб унясеньні зьмяненьня і дапаўненьняў у Палажэньне аб парадку функцыянаваньня інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацыяў», што набыла моц 1 студзеня 2019 году і ўвяла абавязковасьць разьмяшчэньня зьвестак на беларускай мове[5]. Паводле Пастановы, у Палажэньне ўводзіўся пункт 7-2, дзе згадвалася: «Прымяненьне расейскай і беларускай мовы ёсьць абавязковым пры разьмяшчэньні на інтэрнэт-сайтах інфармацыі, пазначанай у падпунктах 7.1–7.4, 7.6 пункту 7 гэтага Палажэньня»[6]. У адпаведных падпунктах згадвалася разьмяшчэньне зьвестак: «7.1. аб дзяржаўным органе і арганізацыі», «7.2. аб працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў», «7.3. аб ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдураў у дачыненьні юрыдычных асобаў і грамадзянаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў», «7.4. аб таварах (работах, паслугах), якія вырабляюцца (выконваюцца, аказваюцца) арганізацыяй», «7.6. аб формах зваротнай сувязі»[7].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты. Мае дачку й сына.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Пашаны (2006)[8]
- Ордэн Айчыны 3-й ступені (12 студзеня 2014 году) «за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё краіны[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 28 декабря 2010 г. № 701 «О назначении А. В. Кобякова»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Лукашэнка разгледзіў кадравыя пытаньні // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 8 ноября 2011 г. № 506 «О назначении А. В. Кобякова» (1/13056) (рас.)
- ^ Урад разагнаны. На месца Мясніковіча і Ермаковай прызначаныя Кабякоў і Калавур, на месца Кабякова — Косінец. Наша Ніва (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.
- ^ Аб унясеньні змяненьня і дапаўненьняў у Палажэньне аб парадку функцыянаваньня інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 24 кастрычніка 2017 г. Праверана 8 жніўня 2019 г.
- ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2017 г. № 797 «Аб унясеньні зьмяненьня і дапаўненьняў у Палажэньне аб парадку функцыянаваньня інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацыяў» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 26 кастрычніка 2017 г. Праверана 8 жніўня 2019 г.
- ^ Уладзімер Сямашка. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2010 г. № 645 «Аб некаторых пытаньнях інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацыяў...» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 26 кастрычніка 2017 г. Праверана 8 жніўня 2019 г.
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка 2006 г. № 136 Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, 1/7323
- ^ Майстэрства быць шчасьлівым // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2014. — № 5 (27615). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Кабякоў Андрэй Уладзімеравіч Пэрсаналіі. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 6 кастрычніка 2011 г.
- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь» (рас.)
|
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Кіраўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Маскве
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь
- Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытуту
- Кіраўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- Амбасадары Беларусі ў Расеі
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь