Анатоль Маркевіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Маркевіч.
Анатоль Маркевіч | |
Міністар культуры Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
19 лістапада 2020 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Юры Бондар |
памочнік прэзыдэнта - інспэктар па Берасьцейскай вобласьці | |
12 лютага 2019 — 29 кастрычніка 2020 | |
Наступнік: | Валеры Вакульчык |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1971 Грамкі, Шчучынскі раён |
Адукацыя: | Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна |
Узнагароды: |
Анато́ль Мечысла́вавіч Марке́віч (нар. 1971, Грамкі, Шчучынскі раён), беларускі палітык, Міністар культуры з 19 лістапада 2020 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1994 годзе скончыў Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна, а ў 2006-м — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.
З 1993 году працаваў настаўнікам, з 1995 году — дырэктарам Прудзянскай базавай школы Шчучынскага раёну. У 1998-2002 гадах кіраваў рознымі школамі ў Гарадзенскай вобласьці. У 2002 годзе прызначаны намесьнікам старшыні Карэліцкага райвыканкаму. У 2010-2011 гадах узначальваў Карэліцкі раённы Савет дэпутатаў, працаваў старшынём Наваградзкага райвыканкаму (2011-2019). З 2019 па 2020 гады — памочнік прэзыдэнта — інспэктар па Берасьцейскай вобласьці.
19 лістапада 2020 году прызначаны міністрам культуры[2].
У сакавіку 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://blr.belta.by/president/view/eks-pamochnik-prezidenta-markevich-naznachany-ministram-kultury-93853-2020/
- ^ Новым министром культуры назначен бывший помощник президента — инспектор по Брестской области, Intex-press, 19-11-2020
- ^ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (анг.) Canada Gazette
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
- Выпускнікі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі
- Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Памочнікі прэзыдэнта Беларусі
- Міністры культуры Рэспублікі Беларусь