Анатоль Дзятлаў
Анатоль Сьцяпанавіч Дзятлаў | ||||
рас. Анатолий Степанович Дятлов | ||||
Дата нараджэньня | 3 сакавіка 1931 | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Атаманава, Краснаярскі край, СССР | |||
Дата сьмерці | 13 сьнежня 1995 (64 гады) | |||
Месца сьмерці | ||||
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда | |||
Месца пахаваньня | ||||
Грамадзянства | СССР, Украіна | |||
Месца вучобы | ||||
Занятак | nuclear engineer | |||
Месца працы | ||||
Жонка | Ізабэла Іванаўна Дзятлава | |||
Узнагароды | | |||
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзятлаў.
Анато́ль Сьцяпа́навіч Дзя́тлаў (3 сакавіка 1931 — 13 сьнежня 1995) — колішні намесьнік галоўнага інжынэра па эксплюатацыі Чарнобыльскай АЭС.
Паводле афіцыйнай (усё больш аспрэчваемай у апошні час) вэрсіі прызнаны адным зь вінаватых у катастрофе на ЧАЭС.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]А. С. Дзятлаў нарадзіўся ў 1931 годзе, у сяле Атаманава Краснаярскага краю. У 1945 паступіў у Нарыльскі горна-матэлюргічны тэхнікум. У 1953—1959 навучаўся ў Маскоўскім інжынэрна-фізычным інстытуце па спэцыяльнасьці «аўтаматыка і электроніка», па сканчэньні атрымаў дыплём з адзнакай. Працаваў на суднабудаўнічым заводзе ім. Ленінскага камсамолу ў Камсамольску-на-Амуры. У 1973 перавёўся на Чарнобыльскую АЭС, якая яшчэ ўзводзілася.
Катастрофа на ЧАЭС
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Чарнобыльская катастрофа
Дзятлаў атрымаў вялікую дозу радыяцыі — каля 550 бэр[1]. Быў асуджаны на 10 гадоў калёніі агульнага рэжыму па артыкуле 220 ч. 2 УК УССР і, нягледзячы на захворваньні, у адпаведнасьці зь якімі асуджаны прыпыняе адбываньне пакараньня, быў этапаваны пасьля суда ў Кіеў, у Лук’янаўскую турму і далей у калёнію ў пасёлак Крукава.
Праз чатыры гады, пасьля афіцыйных лістоў за подпісам акадэміка Сахарава і іншых самавітых дзеячоў навукі, быў датэрмінова вызвалены ў сувязі з захворваньнем. Лекаваўся ў апёкавым цэнтры ў Мюнхэне. 13 сьнежня 1995 г. Дзятлаў памёр ад сэрцавай няздатнасьці, што сталася сьледзтвам прамянёвай хваробы.
А. С. Дзятлаў узнагароджаны ордэнамі Знак Пашаны і Працоўнага Чырвонага Сьцягу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А.С.Дятлов. Чернобыль. Как это было Праверана 17 красавіка 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Памерлі 13 сьнежня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя ў Кіеве
- Выпускнікі Маскоўскага інжынэрна-фізычнага інстытуту
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Нарадзіліся ў Краснаярскім краі
- Савецкія інжынэры
- Асобы, зьвязаныя з Чарнобыльскай АЭС
- Ліквідатары Чарнобыльскай катастрофы