Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч | |
3-ці Старшыня Партыі БНФ | |
---|---|
2009 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Лявон Баршчэўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
30 чэрвеня 1976 (48 гадоў) Менск, БССР |
Партыя: | Партыя БНФ |
Адукацыя: | |
Аляксей Антонавіч Янукевіч (нарадзіўся 30 чэрвеня 1976 году ў Менску) — беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ (2009—2017).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт па спэцыялізацыі «кіраваньне зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю»; вучыўся ў асьпірантуры БДЭУ (2003—2004). Працаваў выкладнікам эканомікі ў Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа (2002—2003), намесьнікам генэральнага дырэктара сумеснага прадпрыемства «Аркадзія» (2004—2005).
З 1996 году — сябра Партыі БНФ. Быў дэлегатам устаноўчага сойму «Маладога Фронту» (1997), сябрам Цэнтральнай рады (1997—2000), намесьнікам старшыні (1999—2000), выконваў абавязкі старшыні МФ у часе, калі тагачасны кіраўнік арганізацыі Павал Севярынец быў зьняволены.
З 1999 году сябра Сойму Партыі БНФ, у 2004 годзе абраны намесьнікам старшыні Партыі. Вылучаўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы 2003 і 2007 гадоў, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — у 2004 і 2008. Пад час прэзыдэнцкіх выбараў быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча, адзінага кандыдата ад АДС.
У 2009 годзе быў абраны старшынём Партыі БНФ.
10 верасьня 2011 году, на чарговым зьезьдзе БНФ, быў ізноў перавыбраны старшынём Партыі БНФ[1] (135 «за» і 18 «супраць»).
На прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году ўвайшоў у ініцыятыўную групу Тацьцяны Караткевіч[2], якую падтрымала Партыя БНФ.
У 2017 у сувязі з унясеннем зменаў у статут, якія абмежавалі колькасць магчымых тэрмінаў на пасадзе старшыні партыі, сыйшоў з пасады. 30 верасня 2017 году на XVIII справаздачна-выбарчым з’ездзе Партыі БНФ абраны намеснікам старшыні Партыі БНФ[3].
Валодае ангельскай, нямецкай, польскай мовамі.
Узнагароды й прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Люблю Беларусь (2010)[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ П. Падабед Алексей Янукевич переизбран председателем Партии БНФ (рас.) Грамадзтва. БелаПАН. Праверана 11 верасьня 2011 г.
- ^ Список инициативной группы граждан по выдвижению кандидата в Президенты Республики Беларусь Архіўная копія
- ^ https://www.svaboda.org/a/28766124.html
- ^ Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам (бел.). Радыё Свабода (2010-02-20). Праверана 2021-03-20 г. Архіўная копія ад 2021-03-20 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная біяграфія на сайце Партыі БНФ (копія з web.archive.org)
- Інфармацыя пра Аляксея Янукевіча на сайце «Хто ёсць хто ў Беларусі» (рас.)