Перайсьці да зьместу

Аглонь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аглонь
лац. Agłoń
лат. Aglona
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
Дата заснаваньня: 1775
Краіна: Латвія
Край: Аглонскі
Плошча: 72,48 км²
Вышыня: 145 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 964 чал. (2015)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LV-5304
Геаграфічныя каардынаты: 56°7′24″ пн. ш. 27°1′0″ у. д. / 56.12333° пн. ш. 27.01667° у. д. / 56.12333; 27.01667Каардынаты: 56°7′24″ пн. ш. 27°1′0″ у. д. / 56.12333° пн. ш. 27.01667° у. д. / 56.12333; 27.01667
Аглонь на мапе Латвіі
Аглонь
Аглонь
Аглонь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.aglona.lv

Аглонь, Аглона (лат. Aglona) — вёска ў Латвіі, на возеры Цырышы. Адміністрацыйны цэнтар Аглонскага краю. Насельніцтва на 2015 год — 964 чалавекі. Знаходзіцца за 234 км ад Рыгі, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Аглонь (лінія Рэжыца — Дзьвінск). Аўтамабільныя дарогі на Дагду, Краслаўку, Мадану.

Аглонь[1][2] — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVIII ст.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Аглонь упамінаецца ў XVII ст. У 1694 годзе Юстына Шастовіцкая (зь Сяліцкіх) фундавала тут кляштар дамініканаў. У 1700 годзе ў вёсцы збудавалі першы драўляны касьцёл (асьвечаны ў 10 верасьня 1751 году, згарэў у 1766 годзе). У 1768—1789 гадох на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Аглонь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[3]. У 1860 годзе каля мястэчка адкрылася чыгуначная станцыя Варшаўска-Пецярбурскай чыгункі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Аглонь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Аглонь увайшла ў склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.

У 1980 годзе Папа рымскі Ян Павал II надаў касьцёлу ў Аглоні статус базылікі. 8 верасьня 1993 году ён наведаў вёску.

  • XX стагодзьдзе: 2000 год — 2655 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2015 год — 964 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1768—1789)
  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 62.
  2. ^ Бубала А. Верхнядзвінскія вернікі пабывалі ў Аглоне // Дзвінская праўда. 20 лістапада 2018 г.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 24.
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.