Перайсьці да зьместу

Індастрыял-мэтал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Industrial metal
Стылістычнае паходжаньнеіндастрыял, мэтал
Паходжаньненапрыканцы 1980-х у Вялікабрытаніі, ЗША
Вытворныя формыКібэр-мэтал
Паджанры
Neue Deutsche Härte
Роднасныя жанры
агра-індастрыял, індастрыял-рок, EBM

Індастрыял-мэтал ( ангельск. "прамысловасьць" і "мэтал") — жанр музыкі, які зьявіўся напрыканцы 1980-х меркавана ў ЗША і Вялікабрытаніі і вылучаецца рыфамі гэві-мэталу (альбо іншых асобных мэталёвых паджанраў), «індустрыйным» сынтэзатарам, моцна скажоным гукам гітар і дыстаршаваным вакалам ( аднак такі распаўсюджаны паджанр, як NDH (Новы нямецкі цяжар) вылучаецца якраз чысьцінёю вакалу — гл. Rammstein). У сцэнічным пляне выканаўцам дадзенага жанру часьцяком уласьцівая жарсьць да эпатажу ( Oomph!, Rammstein, Marylin Manson, Rob Zombie).

Найбольш вядомыя прадстаўнікі:

5diez, A Dark Halo, The Amenta, American Head Charge, Bog~morok, Boiled Kilt, Coal Chamber, Crematory, Deathstars, Die!, Division Alpha, Dominion III, Dødheimsgard, Emigrate, Fear Factory, Godflesh, Gothminister, Grenouer, Hanzel und Gretyl, Killing Joke, Killing Miranda, Knorkator, Marilyn Manson, Ministry, Mix Speakers inc, Mnemic, Nailbomb, Oomph!, Pain, Rammstein, Ruoska, Samael, Seelenzorn, Stahlhammer, Stahlmann, Static-X, Staub, Strapping Young Lad, Tanzwut, The Inchtabokatables, The Kovenant, Velcra.