Перайсьці да зьместу

Іван Чыгрын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Чыгрын
Дата нараджэньня 10 красавіка 1931(1931-04-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 жніўня 2006(2006-08-21) (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак паэт, перакладнік, літаратуразнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Іван Пятровіч Чыгрын (10 красавіка 1931, Чамяры, Слонімскі раён26 жніўня 2006, Менск) — беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1955), працаваў настаўнікам у Дзераўноўскай сярэдняй школе Слонімскага раёну, завучам у Яварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці (1955—1957), настаўнікам у Кракоцкай сярэдняй школе Слонімскага раёну (1957—1958). Вучыўся ў асьпірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР (1958—1961). З 1961 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філялягічных навук.

У друку выступае з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі з 1959 году. Аўтар кніжак «Станаўленьне беларускай прозы і фальклор: Дакастрычніцкі пэрыяд» (1971), «Проза „Маладняка“: Дарогамі сьцвярджэньня» (1985), "Крокі: Проза «Узвышша» (1989). Зьяўляецца сааўтарам кніжкі «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасьці» (1978), аўтарам асобных разьдзелаў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1981).

Выступаў ў друку з вершамі. выдаў шэраг зборнікаў вершаў. Сярод якіх – “Капеж” (1992), “Трыба” (1998), “Бераг” (1998), “Люблю вясну” (2000), “Вынікі падсумоўваліся ў панядзелак” (2001), “Пялёсткі полымя” (2002), “Фантазіі старога дзеда” (2005)[1].

Пераклаў паасобныя вершы Ф. Цютчава, У. Сыракомлі, Я. Лучыны. Склаў «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976) і зборнік «Веснаход» (апавяданьні «Маладняка», 1987).

  • Іван Пятровіч Чыгрын // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Петрушкевіч, А. Літаратуразнаўчыя здабыткі Івана Пятровіча Чыгрына / А. Петрушкевіч // Bialorutenistyka Bialostocka. — № 3. — 2011. — С. 143—148.