Барусія Дортмунд
Барусія Дортмунд | ||||||
Поўная назва | Ballspiel-Verein Borussia 1909 e. V. Dortmund | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 19 сьнежня 1909 | |||||
Горад | Дортмунд, Нямеччына | |||||
Стадыён |
Сыгнал Ідуна Парк Умяшчальнасьць: 81 359 | |||||
Прэзыдэнт | Ганс-Ёахім Вацке[d] | |||||
Кіраўнік | Райнгард Раўбаль[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | |||||
· 2023—2024 | 5 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы bvb.de (ням.) (фр.) (кіт.) (яп.) (анг.) (гішп.) |
«Барусія» (па-нямецку: Borussia) — нямецкі футбольны клюб з гораду Дортмунд. Клюб быў заснаваны ў 1909 годзе футбалістамі з Дортмунду. 8-разовы чэмпіён Нямеччыны і чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1966). «Барусія» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі нямецкага футболу[1][2].
З 1974 году Дортмунд гуляў свае хатнія матчы на «Вэстфаленштадыёне». Стадыён зьяўляецца самым вялікім стадыёнам у Нямеччыне. Чорны й жоўты зьяляюцца традыцыйнымі колерамі клюбу. Клюб мае даўняе суперніцтва з суседзямі па рурскім рэгіёне клюбам «Шальке-04». Матчы паміж гэтымі двума клюбамі маюць назоў рурскае дэрбі. «Барусія» таксама мае суперніцтва з «Баварыяй», вядомае як «Клясыка» (ням. Der Klassiker)[3][4]. З пункту гледжаньня фінансавых прыбыткаў, клюб з Дортмунду зьяўляецца другім па велічыні спартовым клюбам у Нямеччыне й адзінаццатым найбуйнейшым футбольным клюбам у сьвеце, зарабіўшы ў 2013 годзе 256,2 млн эўра[5]. Дэвізам клюбу ёсьць «Сапраўднае каханьне» (ням. Echte Liebe).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны 19 сьнежня 1909 году групай сэмінарыстаў у бары Zum Wildschütz (ням. «У стралка дзічыны»)[6]. Яны былі незадаволеныя тым, што іхны настаўнік, пастар Дэвальд ненавідзеў футбол і не жадаў уключаць яго ў праграму спартовага гуртка. Па іншай вэрсіі: сам пастар Дэвальд футбол не забараняў, больш за тое, заахвочваў гульню й нават купіў маладым вернікам мяч на царкоўныя грошы. Але Дэвальду не падабалася, што ягоныя падшэфныя пасьля футбольных матчаў дружнай кампаніяй накіроўваліся ў піўную. Пастар пашкадаваў, што далучыў маладых людзей да футболу, і стаў пераконваць іх вярнуцца ва ўлоньне Касьцёла. Частка юнакоў адраклася ад футболу, але 18 хлопцаў на чале з Францам Якабі добрай рады не прынялі[7]. Імя «Барусія» паходзіць ад лацінскай назвы Прусіі й суседняй браварні[8]. Спачатку каманда гуляла ў бела-блакітных паласатых кашулях з чырвонай паласой і чорных трусах. Сучасныя чорна-жоўтыя колеры зьявіліся ў 1913 годзе. Першыя гады існаваньня каманда правяла ў акруговых лігах. У часы Першай сусьветнай вайны большасьць гульцоў «Барусіі» забралі ў жаўнеры. Вярнуліся не шматлікія й у 1920-я гады каманду прыйшлося ствараць ці ледзь не з нуля. З суседзямі па Вэстфаліі «Барусія» гуляла зь пераменным посьпехам, вось толькі з «Шальке-04» адносіны не складаліся. Клюб з Гельзэнкірхэну стала абыгрываў дортмундцаў. Тым ня менш, уздыму «Барусіі» ў галоўную лігу Вэстфаліі ў 1936 годзе спрыяў адзін з найвялікшых гульцоў «Шальке» — Эрнст Куцора, які пачаў сваю трэнэрскую дзейнасьць у варожым лягеры.
Пасьля вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля вайны клюб, як і многія іншыя арганізацыі, так ці інакш, зьвязаныя з Трэцім Райхам, быў распушчаны. Таксама былі праведзены спробы аб’яднаць клюб з двума іншымі: Werksportgemeinschaft Hoesch і Freier Sportverein 98, як Sportgemeinschaft Borussia von 1898, але ў выніку было абрана імя Ballspiel-Verein Borussia (BVB). Першы сур’ёзны посьпех прыйшоў да клюбу ў 1947 годзе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў чэмпіянаце Вэстфаліі, упершыню ва ўласнай гісторыі абыграўшы «Шальке-04». Адбылася гэтая падзея 18 траўня 1947 году. Матч скончыўся зь лікам 3:2. Тры галявыя перадачы ў гэтым матчы зрабіў капітан і лідэр «Барусіі» Аўгуст Ленц, які гуляў яшчэ ў даваеннай камандзе. У тым жа годзе «Барусія» выйшла ў фінал Брытанскай зоны акупацыі, але прайграла там «Гамбургу» зь лікам 0:1. А ў сэзоне 1947—1948 гадоў Барусія стала пераможцам толькі што створанай Заходняй Обэрлігі[9].
Упершыню чэмпіёнам дортмундзкі клюб мог стаць ў 1949 годзе, але ў фінале нацыянальнай лігі «Барусія» атрымала паразу ў дадатковы час ад футбольнага клюбу «Мангайм» зь лікам 3:2. У 1956 годзе дортмундзкі клюб упершыню стаў чэмпіёнам Нямеччыны (Обэрлігі). У 1956 годзе ў фінале зь лікам 4:2 быў перайграны «Карльсруэ» (чэмпіянат праходзіў у дзьве групы з матчам плэй-оф паміж пераможцамі груп). У 1957 годзе Барусія абараніла тытул, яна перамагла «Гамбург» зь лікам 4:1. Абедзьве гульні сталі пераможнымі адным і тым жа складам. Пасьля гэтага «Барусія» ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў. Таксама, у 1957 годзе, клюб быў названы найлепшым клюбам году сярод каманд усіх відаў спорту. У апошнім чэмпіянаце Нямеччыны, які праходзіў у «старым стылі», у 1963 годзе перамогу таксама трываў клюб з Дортмунду. На эўрапейскай арэне «Барусія» дамагчыся вялікіх посьпехаў ня здолела, спачатку ў Кубку чэмпіёнаў, «Барусія» на стадыі 1/8 фіналу атрымала паразу ад «Манчэстэр Юнайтэд», а ў наступным годзе была слабейшая за «Мілян», але ўжо на стадыі 1/4 фіналу.
Стадыён
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Вэстфаленштадыён
Стадыён «Барусіі», «Вэстфаленштадыён», у цяперашні час мае назоў «Сыгнал Ідуна Парк». Стадыён зьяўляецца найбуйнейшым стадыёнам у Нямеччыне й шостым паводле велічыні ў Эўропе. «Вэстфаленштадыён» замяніў стадыён «Ротэ Эрдэ», які знаходзіцца па суседзтве[10], што было зьвязана з ростам папулярнасьці клюбу. Адбылася гэтая падзея ў 1974 годзе, асноўная доля грошай была дадзена клюбу ад адміністрацыі гораду Дортмунд, бо новы стадыён павінен быў праводзіць матчы чэмпіянату сьвету па футболе 1974 году.
Паводле спонсарскага пагадненьня стадыён перайменаваны ў «Сыгнал Ідуна Парк»[11].
«Вэстфаленштадыён» зьведаў некалькі рэканструкцыяў на працягу сваёй гісторыі, каб павялічыць памеры стадыёну, у тым ліку пашырэньне стадыёну да чэмпіянату сьвету 2006 году. У 2008 годзе на стадыёне адчыніў дзьверы клюбны музэй. У 2011 годзе Барусія ўсталявала прыстасаваньні для атрыманьня сонечнай энэргіі на даху стадыёну дзякуючы камапніі Q-Cells[12].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Рэзэрвовая каманда
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Fußball Deutsche Meister seit 1903 Tabelle Liste Statistik Übersicht deutsche Fußballmeister Fussballmeister DFB». Sport-finden.de
- ^ «Alle Sieger des Landesmeister-Cups und der Champions League». Kicker.de.
- ^ «Spoils shared in der Klassiker». bundesliga.com
- ^ «Der Klassiker: Borussia Dortmund — FC Bayern München». FIFA
- ^ All to play for Football Money League. (анг.) Deloitte
- ^ Барусія Дортмунд(недаступная спасылка)
- ^ Die BVB-Chronik - Das Jahr 1909 (ням.). Offizielle BVB-Webseite | bvb.de. Праверана 28 красавіка 2020 г.
- ^ История ФК "Боруссия Дортмунд" (рас.). Еврофутбол.Ру (2006). Архіўная копія ад 5 мая 2007 г.
- ^ «Черно-желтые» протестанты (рас.). Сайт расейскіх заўзятараў клюбу. Архіўная копія ад 10 студзеня 2007 г.
- ^ «Umbau des Signal Iduna Parks». Westline.de
- ^ СИГНАЛ ИДУНА ПАРК // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2020); https://web.archive.org/web/20200920125257/https://bigenc.ru/sport/text/5142842 Дата обращения: 28.04.2020
- ^ «Q-Cells and German football champion Borussia Dortmund enter into partnership». Q-cells.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Барусія Дортмунд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Барусія Дортмунд — цяперашні склад
|
---|
1 Кобэль · 2 Коўту · 3 Антон · 4 Шлётэрбэк · 5 Бэнсэбаіні · 7 Рэйна · 8 Нмэча · 9 Гірасі · 10 Брант · 13 Грос · 14 Баер · 16 Дзюранвіль · 20 Забіцэр · 21 Мален · 23 Джан · 25 Зюле · 26 Руэрсан · 27 Адэемі · 33 Мэер · 35 Лётка · 37 Кэмпбэл · 38 Вэт’ен · 42 Кабар · 43 Байна-Джытэнз · Трэнэр: Шахін |
|