Перайсьці да зьместу

Рудня (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудня
лац. Rudnia
Герб Рудні
Першыя згадкі: 1363
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Руднянскі
Плошча:
  • 17 км²
Вышыня: 190 м н. у. м.
Насельніцтва: 9484 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 48141
Паштовы індэкс: 216790
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°57′0″ пн. ш. 31°4′0″ у. д. / 54.95° пн. ш. 31.06667° у. д. / 54.95; 31.06667Каардынаты: 54°57′0″ пн. ш. 31°4′0″ у. д. / 54.95° пн. ш. 31.06667° у. д. / 54.95; 31.06667
Рудня на мапе Расеі
Рудня
Рудня
Рудня
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ру́дня — места ў Расеі, на рацэ Малой Бярэзіне. Адміністрацыйны цэнтар Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 9484 чалавекі. Знаходзіцца за 68 км на паўночны захад ад Смаленску, каля граніцы зь Беларусьсю; чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Віцебск. Аўтамабільныя дарогі на Парэчча і Красны.

Рудня — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Рудню (сяло Родня Смаленскага княства) датуецца 1363 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чыгуначная станцыя, 1880-я гг.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рудня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабінавіцкім, з 1857 году Аршанскім павеце[1] Віцебскай губэрні. У гэты час мястэчка знаходзілася ў супольным валоданьні Агінскіх і Гутакоўскіх, тут было 60 хрысьціянскіх і 62 юдэйскія двары, дзеялі 3 царквы (усе ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду), праводзіліся 2 кірмашы[2].

У 1856 годзе праз Рудню прайшла шаша Віцебск — Смаленск, а ў 1868 годзе — чыгунка Рыга — Арол. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады зачынілі тутэйшы касьцёл[3]. На 1880 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні Шабекаў, тут быў 1 мураваны і 242 драўляныя будынкі, драўляная і мураваная цэрквы, 3 юдэйскія малітоўныя дамы. На 1910 год — 6 мураваных і 523 драўляныя будынкі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Руднянскую воласьць (разам зь Любавіцкай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. У 1926 годзе паселішча атрымала статус места, з 1929 году — цэнтар раёну. 25 лютага 1932 году пачаў працаваць ільнозавод. У Другую сусьветную вайну з 14 ліпеня 1941 да 29 верасьня 1943 году Рудня знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 1216 чал. (572 муж. і 644 жан.), у тым ліку 296 праваслаўных, 1 каталік, 1 эвангеліст і 918 юдэяў[3]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 2627 чал.; 1931 год — 2,9 тыс. чал.; 1959 год — 8152 чал.; 1970 год — 10 438 чал.; 1979 год — 11 019 чал.; 1989 год — 11 032 чал.; 1993 год — 11,0 тыс. чал.[4]; 1998 год — 10,8 тыс. чал.; 2000 год — 10,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: ; 2001 год — 10,6 тыс. чал.; 2002 год — 9853 чал.; 2005 год — 9,8 тыс. чал.; 2009 год — 9420 чал.; 2010 год — 9,3 тыс. чал.; 2011 год — 10 тыс. чал.; 2012 год — 9954 чал.; 2013 год — 9867 чал.; 2014 год — 9803 чал.; 2015 год — 9652 чал.; 2016 год — 9537 чал.; 2017 год — 9484 чал.

У Рудні працуюць 2 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Дзеюць бібліятэкі, клюбы.

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Каапэратыўная вуліца Любавіцкая вуліца
Калхозная вуліца Мікулінская вуліца
Руднянская вуліца
Кірэева вуліца Арлоўска-Рыская вуліца Сацыялістычная вуліца
Льнаводчая вуліца Мяшчанская вуліца
Пушкінская вуліца Цыганская вуліца[5]

Да нашага часу не захавалася траса вуліцы Панскай[6]. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.

Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце дзее Руднянскі гістарычны музэй.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 378.
  2. ^ Смоленская область. Энцикл. Т. 2. — Смоленск, 2003.
  3. ^ а б Krzywicki J. Rudnia (109) // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 927.
  4. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  5. ^ Махотин Б. К живым истокам. — Смоленск: Московский рабочий. Смоленское отделение, 1989.
  6. ^ История Рудни, Руднянскі гістарычны музэй

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]