Дрыгавічы
Дрыгавічы́ (другувіты, драгувіты, дрогувіты) — старажытнабеларускае этнапалітычнае аб’яднаньне (правадырства). Насялялі поўднёвую палову сучаснай тэрыторыі Беларусі на захад ад Дняпра (басэйн Прыпяці, правабярэжнае Падняпроўе, Верхняе Панямоньне, Сярэдняе Пабужжа).
Назва
Слова «дрыгавічы» утворана апелятывам «дрыгва» і фармантам «ічы»[1]. Беларускі мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка лічыць гэтую назву патранамічнай (як і назвы крывічоў, радзімічаў, вяцічаў) — ад імя першапродка племя Драгавіта, што пацьвярджаецца патранамічным суфіксам -іч і беспасярэднім летапісным паведамленьнем пра легендарных правадыроў радзімічаў і вяцічаў — Радзіма і Вятку[2].
Гісторыя
Пра высокі ўзровень сацыяльнага разьвіцьця дрыгавічоў сьведчыць існаваньне свайго княжаньня (правадырства) яшчэ да ўлучэньня ў склад Кіеўскай Русі[1].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
- Дрыгавічы // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Dryhavichans // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |