Перайсьці да зьместу

Чэ Гевара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Dymitr (гутаркі | унёсак) у 23:02, 10 лютага 2020. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Чэ Гевара
14 чэрвеня 1928(1928-06-14)[1][4][3][…]9 кастрычніка 1967(1967-10-09)[1][2][3][…] (39 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Магіла Чэ ў Санта-Кляры, Куба

Эрнэ́ста (Чэ) Ґева́ра (па-гішпанску: Ernesto Guevara (Che); 14 чэрвеня 1928, Расарыё, Арґентына — 9 кастрычніка 1967, Ля-Іґера, Балівія) — вядомы лацінаамэрыканскі марксісцкім рэвалюцыянэр, мэдык, партызанскі лідэр і паплечнік Фідэля Кастра, камандантэ Кубінскай рэвалюцыі.

У 1966—1967 гадох вёў рэвалюцыйную барацьбу ў Балівіі супраць рэакцыйна-дыктатарскага рэжыму Рэнэ Бар’ентаса (гішп. René Barrientos), якога падтрымлівалі ЗША. У краіне ўсё больш узмацняліся палітычныя разыходжаньні паміж асобнымі праўрадавымі групоўкамі. У гэтых умовах у жніўні 1967 году ўзьнік востры ўрадавы крызіс. Урад Бар’ентаса абараняў інтарэсы буржуазных слаёў, зьвязаных з паўночнаамэрыканскім імпэрыялізмам. Ён абапіраўся на падтрымку камандаваньня войска. У кастрычніку 1967 году пры актыўнай дапамозе Цэнтральнай разьведвальнай ўправы (ЦРУ) ЗША урад разграміў атрад Ґевары. Сам Чэ, будучы паранены, трапіў у палон і 9 кастрычніка быў расстраляны. Загад пра пакараньне быў выкананы, не зважаючы на жаданьне ўраду ЗША пераправіць Чэ Ґевару ў Панаму дзеля далейшых допытаў[6].

Чэ ў мастацтве

Soldadito boliviano/Салдацік балівійскі

Словы: Nicolas Guillen

…Te lo dio el señor Barrientos, soldadito boliviano

regalo de mister Johnson, para matar a tu hermano

para matar a tu hermano, soldadito de bolivia

para matar a tu hermano.

No sabes quien es el muerto soldadito boliviano?

el muerto es el Che Guevara, y era argentino y cubano

y era argentino y cubano, soldadito de bolivia

y era argentino y cubano…

пераклад:

Цябе прадае сеньор Барр’ентас, салдацік балівійскі

Аддае містару Джонсану дзеля забойства твайго брата

Дзеля забойства твайго брата, салдацік балівійскі

Дзеля забойства твайго брата

Не ведаеце, хто мёртвы салдацік балівійскі?

Мёртвы Чэ Гевара, а быў ён арґентынцам і кубінцам

Быў арґентынцам і кубінцам, салдацік Балівіі

Быў арґентынцам і кубінцам.

Знакаміты ва ўсім сьвеце манахромны партрэт Чэ Ґевары анфас створаны ірляндзкім мастаком Джымам Фіцпатрыкам з фатаґрафіі кубінца Альбэрта Корды, зробленай у 1960 годзе. На бярэце Чэ бачная зорачка Хасэ Марці, адметная прыкмета камандантэ, атрыманая ад Фідэля Кастра ў ліпені 1957 году разам з гэтым званьнем.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Чэ Геварасховішча мультымэдыйных матэрыялаў