Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея
Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея | |
Star Wars Episode IV: A New Hope | |
Жанр | касьмічная опэра[d], навукова-фантастычны фільм[d][2][3][4][…], баявік[d][2][3][5][…], прыгодніцкі фільм[2][3][5][…] і гісторыя пра сталеньне[d][6] |
---|---|
Рэжысэр | Джордж Лукас |
Сцэнарыст | Джордж Лукас |
Прадусар | Гэры Курц |
У ролях | |
Кампазытар | Джон Ўільямз |
Апэратар | Гілбэрт Тэйлар |
Мантаж | |
Мастак | John Barry[d] |
Вытворчасьць | Lucasfilm |
Распаўсюд | InterCom[d], Mokép[d], 20th Century Fox, Netflix, Fandango at Home[d] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 25 траўня 1977 |
Працягласьць | Арыгінальная вэрсія: 121 хв. Спэцыяльнае выданьне: 125 хв. |
Краіна | ЗША |
Мова | Ангельская |
Бюджэт | $11 млн |
Прыбытак | $775 398 007 (па сьвеце) |
Наступны | The Star Wars Holiday Special[d] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея» (па-ангельску: Star Wars Episode IV: A New Hope) — эпічная касьмічная опэра[7] Джорджа Лукаса, што выйшла на экраны ў 1977 годзе. Гэта першы фільм з усёй сагі «Зорныя войны» і чацьверты з пункту гледжаньня ўласнай храналёгіі сэрыялу. Фільм стаўся прарывам у прымяненьні візуальных спэцэфэктаў і падачы фантастычнай гісторыі, і быў прызнаны адным з самых пасьпяховых і ўплывовых фільмаў усіх часоў.
«Даўным-даўно ў далёкай-далёкай галяктыцы», сюжэт фільма распавядае пра групу паўстанцаў — Паўстанцкі альянс — які паставіў перад сабой мэту зьнішчыць «Зорку сьмерці» — разбуральную зброю, тварэньне Галяктычнай імпэрыі. Гэтае супрацьстаяньне раптам закранае ціхае жыцьцё Люка Скайўокера, хлопца з фэрмы, які ненаўмысна купляе дроідаў, у якіх закладзеныя выкрадзеныя чарцяжы «Зоркі сьмерці». Калі Імпэрыя пачынае бязьлітаснае паляваньне на дроідаў, Скайўокер наважваецца на адчайнае заданьне разам з рыцарам-джэдаем Обі-Ванам Кенобі, каб уратаваць уласьніцу тых дройдаў, лідэра паўстанцаў Прынцэсу Лею, і ўсю галяктыку.
На вытворчаць фільма было выдаткавана 11 млн даляраў. Па выхадзе 25 траўня 1977 году на экраны касавыя зборы фільму склалі 460 млн даляраў у ЗША і 314 млн у іншых краінах. Па гэтым паказьніку «Зорныя войны» абыйшлі «Сківіцы» — у той час самы касавы фільм — і пакінулі за сабой гэты статус да 1982 году з выхадам «Іншаплянэцяніна». З улікам інфляцыі на 2013 год «Зорныя войны» зьяўляюцца трэцім самым касавым фільмам у сьвеце. Фільм стаўся таксама і скарбонкай кінаўзнагарод: 10 намінацыяў на «Оскар», зь іх 6 выйграныя[8]. Фільму часта прызначаюцца лепшыя месцы ў апытаньнях на лепшы навукова-фантастычны фільм, а сам фільм спарадзіў культ сярод аматараў. Джордж Лукас, аўтар і рэжысэр фільму, з розных нагодаў рабіў перавыданьні «Зорных войнаў», часам уносячы значныя зьмены ў стужку. Так, найбольш заўважаныя перавыданьні — спэцыяльнае выданьне 1997 году, выхад на DVD ў 2004 і на Blu-ray у 2011 — зазналі ўстаўку кампутарных спэцэфэктаў, зьмены дыялёгаў і мантажу, перазьведзенае музыкальнае суправаджэньне і новыя сцэны. Утропы за посьпехам 1977 году, далей былі выпушчаныя два сыквэлы: «Імпэрыя наносіць удар у адказ» і «Вяртаньне джэдая», якія адзначыліся тым жа касавым посьпехам і ўхвалай крытыкаў. У 2015 годзе чакаецца выхад на экраны першай часткі трылёгіі-сыквэла — «Зорныя войны. Эпізод VII» — у якім возьмуць удзел многія з актораў арыгінальных «Зорных войнаў».
Крыніцы
- ^ Star Wars Poster #2 (анг.). IMP Awards.
- ^ а б в http://www.imdb.com/title/tt0076759/
- ^ а б в http://www.siamzone.com/movie/m/1989
- ^ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=25801.html
- ^ а б http://www.moviemistakes.com/film1226
- ^ Film // Coming of Age Story | All The Tropes Wiki | Fandom
- ^ Beth Hilton. Lucas: 'Star Wars' is not sci-fi (анг.) // Digital Spy, 13 жніўня 2008 г.
- ^ Фанацкая версія «Зорных войнаў» зрабілася хітом YouTube // Наша Ніва, 30 студзеня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
- Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея (анг.) на StarWars.com
- Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея (анг.) ў Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»
- Зорныя войны. Эпізод IV: Новая надзея (анг.) на сайце IMDb
|