Месяц (спадарожнік)

прыродны спадарожнік Зямлі
(Перанакіравана з «Месяц (спадарожнік Зямлі)»)

Ме́сяц (☾) — адзіны натуральны спадарожнік Зямлі і пяты паводле велічыні ў Сонечнай сыстэме. Сярэдняя адлегласьць ад цэнтру Зямлі да цэнтру Месяца — 384 403 км, што адпавядае каля 30 дыямэтрам Зямлі. Месяц ёсьць самым вялікім сярод плянэтарных спадарожнікаў паводле велічыні плянэты, пакол якой ён абарачаецца. Акрамя таго, ён другі спадарожнік Сонечнай сыстэмы паводле шчыльнасьці пасьля спадарожніка Юпітэра Іо сярод тых, чыя шчыльнасьць дакладна вядомая.

Месяц
спадарожнік Зямлі
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 384 399 км
(0,00257 а.а.)
Эксцэнтрысытэт 0,0549
Арбітальны пэрыяд 27,321582 дня (27 д 7 г 43.1 хв)
Нахіл арбіты 5.145° да экліптыкі
Апацэнтар 405 500 km
Пэрыцэнтар 363 300 km
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 3 474,20 км
(0,273 дыямэтра Зямлі)
Плошча паверхні 3,793 × 107 км²
(0,074 плошчы Зямлі)
Маса 7,3477 × 1022 кг (0,012300 масы Зямлі)
Шчыльнасьць 3,3464 г/см³
Аб’ём 21 968 000 000 кубічны мэтар
Прыскарэньне вольнага паданьня 1,622 м/с²
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі 27,321582 дня (сынхранізаваны)
Нахіл восі вярчэньня 1,5424° (да экліптыкі)
Альбэда 0,136
Бачная зорная велічыня −12,74[1]
Тэмпэратура паверхні ад 70 да 390 K
Атмасфэра ціск ад 10-7 Па (на Сонцы) да 10-10 (у цемры), склад: Ar, He, Ne, K, H, Ra

З-за малой вагі і гравітацыі на месяцы практычна адсутнічае атмасфэра. Неба заўсюль чорнае. Днём тэмпэратура на паверхні Месяца падымаецца да +120 °C, ноччу можа апусьціцца да −160 °C.

Месяц выклікае прылівы ў акіянах Зямлі. За кошт істотнай сілы прыцягненьня з боку Месяца вада ў акіянах набліжаецца да Месяца, з-за чаго яе ўзровень зьмяняецца з пэрыядам у адзін дзень[2].

Паходжаньне Месяца дакладна невядомае, але большасьць астраномаў пагаджаюцца з тым, што працэс яго фармаваньня пачаўся каля 4,5 млн гадоў[3].

Праз тое, што Месяц добра відаць з паверхні Зямлі, а таксама праз рэгулярныя цыклі месяцовых фазаў бачнасьці яго зь Зямлі, яшчэ спрадвеку былі утвораныя культурныя арыентыры і ўплыў на чалавечыя грамадзтвы і культуру чалавека. Такія адбіткі можна знайсьці ў мовах, сыстэмах месяцовага календару, мастацтве і міталёгіі.

Паверхня Месяца

рэдагаваць
       
Бачны бок Месяца   Нябачны бок Месяца  

Паверхня Месяца пакрытая рэгалітам (сумесьсю пылу і скальных абломкаў), таўшчыня якога можа складаць ад аднаго да дзясяткаў мэтраў.

Месяцовыя моры

рэдагаваць

Месяцовыя моры прадстаўляюць сабой вялізныя, некалі залітыя базальтавай лавай нізіны. Раней гэтыя ўтварэньні лічылі звычайнымі марамі, запоўненымі вадою, аднак калі гэта было абвергнута, мяняць назву ня сталі. Месяцовыя моры займаюць каля 40% бачнай плошчы Месяца.

 
Асноўныя дэталі месяцовага дыску бачныя няўзброеным вокам: Z — «Месяцовы трус», A — кратэр Ціха, B — кратэр Капэрнік, C — Кратэр Кэплер, 1 — Акіян Бураў, 2 — Мора Дажджоў, 3 — Мора Спакою, 4 — Мора Яснасьці, 5 — Мора Аблокаў, 6 — Мора Дастатку, 7 — Мора Крызісаў, 8 — Мора Вільготнасьці

Дасьледаваньні Месяца

рэдагаваць
  • XIV стагодзьдзе да нашай эры — у надпісах на аракульнай костцы дынастыі Шан згадваецца месяцавае зацьменьне.
  • 1609 год — італьянскі астраном Галілео Галілей пабудаваў астранамічны тэлескоп, празь які заўважыў на паверхні Месяца мноства кратэраў. Галілей нарысаваў першую ў сьвеце мапу Месяца і выявіў лібрацыю Месяца[4].
  • У 1811 годзе францускі астраном Франсуа Араго ўпершыню назіраў зьяву палярызацыі сьвятла, якое адбівалася ад паверхні Месяца.
 
Першы крок чалавека на паверхні Месяца
  • 2 студзеня 1959 г. да Месяца была запушчаная першая ракета «Месяц-1» (па-расейску: Луна-1)[5]
  • 4 сакавіка 1959 — Піянэр-4 праляцеў у 60 000 км ад Месяца
  • 13 верасьня 1959 — упершыню ў выніку жорсткай пасадкі Месяца дасягнуў касьмічны апарат «Месяц-2» (СССР)
  • 7 кастрычніка 1959 — Касьмічны апарат Месяц-3 (СССР) сфатаграфаваў адваротны бок Месяца
  • Чэрвень 1964 году — ЗША запусьцілі месяцавы зонд «Рэйнджэр-7», які перад сутыкненьнем зь Месяцам перадаў 4316 масіўных фотаздымкаў, у тым ліку ўдарнага кратэра прамерам 1 мэтар.
  • 31 студзеня 1966 году — запуск савецкага зонда «Месяц-9», які празь 79 гадзінаў прызямліўся ў акіян Бураў, адкуль перадаў на Зямлю чорна-белы панарамны здымак з высокай распазнавальнасьцю[4].
  • 21 ліпеня 1969 — Ніл Армстранг стаў першым чалавекам, які сышоў на паверхню Месяца
  • 17 лістапада 1970 — Касьмічным апаратам Месяц-17 (СССР) на Месяц дастаўлены першы самаходны апарат — Месяцаход-1
  • Сьнежань 1972 — Гарысан Шміт стаў апошнім чалавекам, які пабываў на Месяцы па праграме «Апалён»
  • 15 студзеня 1973 — Касьмічным апаратам «Месяц-21» (СССР) на Месяц дастаўлены Месяцаход, які дасьледаваў кратэр Пасэйдон
  • 14 жніўня 1976 — Касьмічным апаратам «Месяц-24» (СССР) на Зямлю былі дастаўленыя ўзоры з мора Крызісаў
  • 10 красавіка 1993 — у вобласьці мора Фурнэрый жорсткую пасадку правёў апарат «Хітэн» (Японія)
  • 31 ліпеня 1999 — у вобласьці паўднёвага полюсу жорсткую пасадку правёў апарат «Лунар Праспэктар» (ЗША) для пошукаў вады
  • 27 верасьня 2003 году — Эўрапейская касьмічная агенцыя запусьціла першую аўтаматычную станцыю, якая скончыла дасьледаваньне Месяца 3 верасьня 2006 году.
  • 2004 год — запуск японскага зонда «Месяц-А», які дасьледаваў унутраную будову Месяца на падставе сэйсмічнай актыўнасьці.
  • 24 кастрычніка 2007 году — запуск кітайскага спадарожніка Месяца «Чанэ-1» на ракеце-носьбіце «Чанджэн-3А» з касмадрома Січан[4].
  • 1 кастрычніка 2010 году — запуск кітайскага спадарожніка «Чанэ-2» на ракеце-носьбіце «Чанджэн-3С».
  • 2 сьнежня 2013 году — запуск спадарожніка «Чанэ-3» на ракеце-носьбіце «Чанджэн-3В»[4].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ NASA FACTS (анг.)NASA.
  2. ^ Lambeck, K. Tidal Dissipation in the Oceans: Astronomical, Geophysical and Oceanographic Consequences. — 1977. — № 287 (1347). — P. 545–594. — DOI:10.1098/rsta.1977.0159 Bibcode:1977RSPTA.287..545L.
  3. ^ Вселенная: самая полная энциклопедия (рас.) / Под редакцией Мартина Риса. — Москва: АСТ, Астрель, 2006. — С. 149. — ISBN 5-17-039016-5
  4. ^ а б в г Кан Цзяньмін. Гісторыя дасьледаваньня Месяца чалавекам // Пакарэньне космасу: гісторыя шляху кітайскай касманаўтыкі / адказн. Сяргей Байкоў, перакл. з кіт. — Менск: Белстан, 2021. — С. 311—325. — 418 с. — (Пояс і шлях). — 1000 ас. — ISBN 978-985-6944-93-5
  5. ^ Луна-1 // Большая астрономическая энциклопедия. — М.: Эксмо, 2008. — С. 280. — ISBN 978-5-699-24877-3