Юндзілы (род)
Выгляд
Юндзілы — шляхецкі род герба «Лебедзь». Родапачынальнік — Рачка, які жыў на мяжы XIV—XV стагоддзяў, меў сына Юндзіла, ад імя якога ўтварылася прозвішча Юндзілы.
Вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Юндзілавіч (? — пасля 1527), сын Юндзіла Рачкавіча. Кухмістр вялікай княгіні Алены Іванаўны ў 1495—1505, намеснік дубіцкі і канеўскі з 1506, харужы земскі (вялікі) у 1506—1511, маршалак гаспадарскі ў 1516—27.
- Мацей Янавіч (?—?), сын Яна Юндзілавіча. Маршалак гаспадарскі ў 1538
- Мікалай Шымкавіч (?—?), сын Шымкі Юндзілавіча. Войскі і канюшы гарадзенскі з 1539, намеснік мерацкі каралевы Боны ў 1541.
- Войцех Шымкавіч (?—?), сын Шымкі Юндзілавіча. Дзяржаўца лейпунскі і алькеніцкі з 1541, ушпальскі і пенянскі, цівун і гараднічы віленскі з 1542.
- Мікалай (?—?), сын Паўла Юндзілавіча. Суддзя земскі слонімскі ў 1555—1562, каралеўскі дваранін у 1570, паборца слонімскі ў 1567 і 1568.
- Андрэй (? — да 14.2.1606), сын Мацея Янавіча. Маршалак ваўкавыскі ў 1586, адначасова з 1586 маршалак гаспадарскі.
- Францішак (?—1818), сын Аўгусціна. Падкаморы гарадзенскі з 1784. Валодаў маёнткам Бераставіца ў Гарадзенскім пав. У 1798 атрымаў ад прускага караля для сябе і сваіх нашчадкаў графскі тытул.
- Станіслаў Баніфацый (1761—1847), сын Бенядзікта, прыродазнавец, батанік, член ордэна піяраў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юндзі́лы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юндзілы (род)
- Юндзілы (род) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»