Мовы Балівіі
У Балівіі размаўляюць на іспанскай мове (у балівійскіх варыянтах), мовах аймара, кечуа і іншых менш ужывальных мовах карэнных народаў. Падчас перапісу насельніцтва 2001 года 47% насельніцтва заявілі, што размаўляюць на адной з карэнных моў, у той час як 36% лічылі яе роднай. 33,2% насельніцтва было двухмоўным, у адрозненне ад 11,6% аднамоўных носьбітаў індзейскі і 49,8% носьбітаў іспанскай мовы. Таксама ў асобных выпадках выкарыстоўваецца англійская мова і партугальская, як мова суседняй Бразіліі.
У высакагор'ях і рэгіёнах Анд найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца наступныя мовы: іспанская, аймара і паўднёвая кечуа, а таксама чыпая. Ва ўсходнім рэгіёне існуе большая разнастайнасць моў карэннага насельніцтва (каля 33), хаця на іх размаўляюць у меншай ступені ў межах этнічных населеных пунктаў, а некаторыя знаходзяцца на мяжы знікнення. Сярод гэтых моў — чырыгуана (альбо ўсходнебалівійская гуарані) і сімба (альбо заходнебалівійская гуарані).
Афіцыйныя мовы Балівіі
[правіць | правіць зыходнік]Законам 1997 года афіцыйнымі мовамі разам з іспанскай былі абвешчаны кечуа, гуарані і аймара. Згодна з вярхоўным указам пад нумарам 25894 ад 11 верасня 2000 года, які быў абнародаваны падчас кіравання Уга Банцэра Суарэса і дзейнічаў да жніўня 2012 года, афіцыйнымі мовамі Балівіі былі прызнаныя 34 мовы карэннага насельніцтва: аймара, араона, аёрэа, баурэ, бэсіра, канічана, кавінення, каювава, чакаба, чыман, эсэ-эхха, гуарані, паўсэрна, гуараю, ітонама, лека, мачынеры, махэннё-трынітар'я, махэннё-ігнасьяна, марэ, масэтэн, мавіма, пакавара, кечуа, рэесана, сірыёна, такана, тапіетэ, тарамона, уру-чыпая, веенхаек, ямінава, юкі, юракарэ і тупі-гуарані.[1]
У адпаведнасці з дзейнай канстытуцыяй ад 7 лютага 2009 года, Балівія прызнае трыццаць сем дзяржаўных моў, уключаючы, акрамя іспанскай, і мовы карэнных нацый і народаў, указаныя ў артыкуле 5 канстытуцыі. Акрамя таго, згодна з канстытуцыяй, урад і урады дэпартаментаў павінны выкарыстоўваць прынамсі дзве афіцыяльныя мовы, адна з якіх павінна быць іспанскай, а другая залежыць ад тэрыторыі.[2]
Спіс афіцыйных моў Шматнацыянальнай дзяржавы Балівія
[правіць | правіць зыходнік]- іспанская
- аймара
- араона
- баурэ
- бэсіра
- веенхаек
- гуарані
- гуараю
- замука
- ітонама
- кавінення
- канічана
- каювава
- кечуа
- лека
- мавіма
- маропа
- марэ
- масэтэн
- махэннё-трынітар'я
- махэннё-ігнасьяна
- мачахуяй-кальяуайя
- мачынеры
- пакавара
- паўсэрна
- пукіна (вымерлая мова)
- сірыёна
- такана
- тапіетэ
- тарамона
- уру-чыпая
- чакаба
- чыман
- эсэ-эхха
- юракарэ
- ямінава
Зноскі
- ↑ Decreto Supremo N.º 25894 de 11 de septiembre de 2000, consultado en www.lexivox.org en agosto de 2012
- ↑ Канстытуцыя Балівіі