Перайсці да зместу

Майкл Джордан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спартыўныя ўзнагароды
Баскетбол
Алімпійскія гульні
Золата Лос-Анджэлес 1984 баскетбол
Золата Барселона 1992 баскетбол
Панамерыканскія гульні
Золата Каракас 1983 баскетбол
Чэмпіянат Амерыкі
Золата Портленд 1992

Майкл Джэфры Джордан (англ.: Michael Jeffrey Jordan; 17 лютага 1963, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі баскетбаліст, былы ігрок НБА. Гуляў на пазіцыі атакавальнага абаронцы. Джордан згуляў важную ролю ў папулярызацыі НБА ва ўсім свеце ў 1980-х і 1990-х.

Пасля пачатку кар’еры ў камандзе Універсітэта Паўночнай Караліны (1982—1984), з якой ён выйграў чэмпіянат NCAA 1982 года, Джордан далучыўся да каманды «Чыкага Булз» ў 1984 годзе. Ён хутка стаў зоркай НБА, зачараваў публіку сваёй выніковай гульнёй. Яго здольнасць скакаць, прадэманстраваная на конкурсе па кідках зверху, калі ён забіў з лініі штрафнога кідка, прынесла яму мянушку «Air Jordan» і «Джордан Паветраны». Ён таксама набыў рэпутацыю аднаго з лепшых абаронцаў у баскетболе. У 1991 годзе ён выйграў свой першы чэмпіянат НБА з «Булз», пасля чаго паўтарыў поспех у 1992 і 1993 гадах. Хоць Джордан раптам сышоў з баскетбола пасля гібелі бацькі ў пачатку сезону 1993-94 і паспрабаваў зрабіць кар’еру ў бейсболе, ён вярнуўся ў 1995 і дапамог «Булз» выйграць яшчэ тры тытулы (1996, 1997 і 1998), адначасна ўсталяваўшы рэкорд НБА па колькасці выйграных матчаў на працягу рэгулярнага сезона — 72 перамогі (сезон 1995-96). У другі раз Джордан завяршыў кар’еру ў 1999 годзе, але вярнуўся яшчэ на два сезоны ў 2001 годзе ў якасці іграка «Вашынгтон Уізардс».

Пяць разоў прызнаваўся Самым каштоўным іграком Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1991, 1992, 1996, 1998), шэсць разоў — Самым каштоўным іграком фіналаў НБА (1991-93, 1996-98). З’яўляецца шасціразовым чэмпіёнам НБА (1991-93, 1996-98), двухразовым алімпійскім чэмпіёнам (1984, 1992), чатырнаццаць разоў удзельнічаў у матчах усіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1985—1993, 1996—1998, 2002—2003), тры разы прызнаваўся самым карысным іграком Матча ўсіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1996, 1998), 3 разы абіраўся на конкурс па кідках зверху (Slam Dunk Contest), двухразовы чэмпіён конкурсу па кідках зверху (1987, 1988). З’яўляецца адзіным іграком у гісторыі баскетбола, якому ўдавалася ў адным сезоне стаць алімпійскім чэмпіёнам, чэмпіёнам НБА і самым каштоўным іграком рэгулярнага сезона.

Зноскі