Перайсці да зместу

Tux

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Такс, першапачатковая версія Лары Юінга (1996)

Такс (па-англійску Tux, вымаўленне: [tʌks]) — афіцыйны талісман аперацыйнай сістэмы Linux. Уяўляе сабой сядзячага задаволенага пінгвіна. Тукс выкарыстоўваецца пераважна як лагатып Linux. Стварыць талісман Linux ў выглядзе пінгвіна прапанаваў стваральнік аперацыйнай сістэмы Лінус Торвальдс. Лагатып талісмана намаляваў Лары Юінг у 1996 годзе. Лінус Торвальдс ухваліў версію Юінга. Мянушку "Тукс" першым прапанаваў Джэймс Х'юз, які растлумачыў такую назву абрэвіятурай слоў "Torvalds UniX".

Tux быў намаляваны для спаборніцтва лагатыпаў Linux. Які перамог лагатып пры дапамозе вольнага растравага графічнага рэдактара GIMP намаляваў Лары Юінг.[1]

Tuz. На канферэнцыі linux.conf.au у 2009 годзе, быў створаны тасманійскі д'ябал Tuz. Ён быў абраны ў якасці лагатыпа версіі 2.6.29 Лінусам Торвальдсам, каб падтрымаць выратаванне тасманійскіх д'яблаў ад вымірання з-за хваробы асабовай пухліны. Выява было распрацавана Эндру МакГоўнам, і адноўлена ў фармаце Inkscape SVG Джошам Бушам, і быў выпушчаны з ліцэнзіяй Creative Commons CC-BY-SA[2]

  1. Zach Beane, Tuomas Kuosmanen. The GIMP.. — Que, 1999-12. — 118 с. — ISBN 978-0-7357-0924-9.
  2. logo.txt « Documentation - kernel/git/torvalds/linux.git - Linux kernel source tree. git.kernel.org. Праверана 18 кастрычніка 2023.