Перайсці да зместу

Samsung Group

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Samsung Group
Тып chaebol[d]
Лістынг на біржы Korean Stock Exchange[d]
Заснаванне 1938
Заснавальнікі Лі Бён Чхоль
Краіна
Адрас
Галіна кангламерат
Прадукцыя электроніка, бытавая тэхніка, суднабудаванне, фінансы, хімія, забава, мабільны тэлефон, адзенне, аўтамабіль, электрычны апарат[d], electronic component[d], медыцынскае абсталяванне[d], dynamic random-access memory[d], флэш-памяць, сеткавае абсталяванне і авіябудаванне[d]
Абарот
  • 209 млрд $ (2018)
Аперацыйны прыбытак
  • 6,7 млрд $ (2020)
Чысты прыбытак
  • 37,1 млрд $ (2017)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 590 000 чал. (2014)
Сайт samsung.com

Samsung Group (кар.: 삼성그룹) — прамысловы канцэрн (група кампаній), адзін з найбуйнейшых у Паўднёвай Карэі чэболей, заснаваны ў 1938 годзе. На сусветным рынку вядомы як вытворца высокатэхналагічных кампанентаў, тэлекамунікацыйнага абсталявання, бытавой тэхнікі, аўдыё- і відэа прылад.

Слова «Samsung» (кар. 삼성, 三星, правільная перадача слова — «самсон») у карэйскай мове азначае «тры зоркі». Магчымая сувязь такой назвы з трыма сынамі заснавальніка Samsung Лі Бён Чхоля (이병철), малодшы сын якога Лі Гон Хі (이건희) узначальваў кампанію да красавіка 2008 года, у парушэнне ўсіх усходніх традыцый наследавання, у згодзе з якімі старэйшы сын атрымлівае ў спадчыну большую частку сямейнай уласнасці.[2]

Місія кампаніі:

Мы выкарыстоўваем чалавечыя і тэхналагічныя рэсурсы кампаніі для стварэння тавараў і паслуг цудоўнай якасці, здзяйсняючы тым самым свой уклад у паляпшэнне глабальнага стану грамадства.[3]

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
  2. Традиции Восток-Запад (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2011. Праверана 1 снежня 2008.
  3. Афіцыйны сайт Samsung Group_Філасофія кампаніі (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2008. Праверана 18 лістапада 2008.