SS-520
SS-520 | |
Агульныя звесткі
| |
---|---|
Краіна | Японія |
Сямейства | s-серыя |
Прызначэнне | Ракета-носьбіт |
Кошт запуску | $3,5 млн |
Асноўныя характарыстыкі
| |
Колькасць ступеней | 2 (геафізічная), 3 (арбітальная) |
Даўжыня | каля 10 м |
Дыяметр | 52 см |
Стартавая маса | 2,6 Т |
Карысная нагрузка | 4 кг |
Гісторыя запускаў
| |
Стан | Тэставыя запускі |
Месцы запуску | Японія, Касмічны цэнтр Уцінаура Нарвегія, Svalbard Rocket Range |
Лік запускаў | 5 |
- паспяховых | 4 |
- няўдалых | 1 |
SS-520 — японская цвердапаліўная ракета. З’яўляецца развіццём геафізічнай ракеты S-520. Выгатаўляецца кампаніяй IHI Aerospace[1].
Ракета мае дзве версіі, двухступеньчатую для геафізічных субарбітальных запускаў, і трохступеньчатую, для арбітальных запускаў. У трохступеньчатай версіі першая ступень створана на аснове S-520. Стабілізацыя ракеты ў палёце ажыццяўляецца закруткай уздоўж падоўжнай восі з дапамогай стабілізатараў. Цяга рухавіка першай ступені складае 14,6 тон (145—185 кН), удзельны імпульс — 265 с. SS-520 створана каб прадэманстраваць, наколькі маленькай можа зрабіць арбітальную ракету-носьбіт.[2]
Субарбітальны варыянт ракеты можа запусціць карысную нагрузку вагой 140 кілаграмаў на вышыню ад 800 да 1000 км.[3] Першыя дзве SS-520 былі запушчаны ў 1998 і 2000 гадах адпаведна і паспяхова выканалі свае місіі, адправіўшы карысную нагрузку на субарбітальныя траекторыі.[4] Двухступеньчатая версія ракеты запускалася Інстытутам касмічных даследаванняў і астранаўтыкі Японіі для правядзення навуковых даследаванняў у магнітасферы і ва ўмовах мікрагравітацыі[5].
Пасля далейшай распрацоўкі і дадавання трэцяй ступені, чацвёрты і пяты асобнікі SS-520 былі зроблены ў якасці арбітальных.
- Поўная маса: 2600 кг
- Даўжыня: 9,70 м
- Дыяметр: 0,52 м
- Апацэнтр: 1000 км
SS-520-4
[правіць | правіць зыходнік]Чацвёртая версія SS-520 уключае невялікую трэцюю ступень і можа вывесці 3U CubeSat на 180 км × 1,500 км арбіту з нахілам 31°. Гэта дэманстрацыя тэхналогіі без планавання далейшай серыйнай вытворчасці.[6] Яе запуск павінен быў адбыцца 10 студзеня 2017 года, аднак быў адкладзены з-за кепскага надвор’я (хуткасці ветру).[7] Ракета была запушчана 14 студзеня 2017 года, але не здолела дасягнуць арбіты з-за страты тэлеметрыі.[8] У выпадку поспеху яна стала бы самай маленькай і лёгкай арбітальнай ракетай-носьбітам, перасягнуўшы рэкорд Lambda-4S.[9] Тэлеметрыя была страчана праз 20 секунд палёту. Праз 3 хвіліны палёту дыспетчары адправілі код спынення, загадваючы другой ступені не ўключаць рухавік пасля аддзялення. Ракета ўпала ў акіян у бяспечнай зоне.[8]
SS-520-5
[правіць | правіць зыходнік]Другая спроба стаць самай маленькай арбітальнай ракетай-носьбітам была зроблена 3 лютага 2018 г. Узлёт з касмічнага цэнтра Уцінаура адбыўся напачатку дзесяціхвіліннага пускавога акна, ў 14:03 па мясцовым часе (05:03 UTC). Палёт прайшоў паспяхова, і скончыўся вывядзеннем спадарожніка TRICOM- 1R CubeSat.[10][11][12][13]
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Даўжыня – 9,54 м
- Поўная маса – 2,6 тон
- Дыяметр – 0,52 м
- Карысная нагрузка – ~4 кг
Спіс запускаў
[правіць | правіць зыходнік]Нумар ракеты | Дата | Тып запуску | Стартавая пляцоўка | Карысная нагрузка | Outcome |
---|---|---|---|---|---|
SS-520-1 | 5 лютага 1998 | Субарбітальны | Касмічны цэнтр Уцінаура | ENA/EPS/LAP | Поспех |
SS-520-2 | 4 снежня 2000 | Субарбітальны | Svalbard Rocket Range | Ion Outflow | Поспех |
SS-520-4 | 14 студзеня 2017 | Арбітальны | Касмічны цэнтр Уцінаура | TRICOM-1 | Не дасягнула арбіты[8] |
SS-520-5 | 3 лютага 2018 | Арбітальны | Касмічны цэнтр Уцінаура | TRICOM-1R | Поспех[11] |
SS-520-3 | 4 лістапада 2021 | Субарбітальны | Svalbard Rocket Range | Ion Outflow (GCI Cusp) | Поспех[14] |
Зноскі
- ↑ Sounding Rocket (англ.)(недаступная спасылка). IHI Aerospace. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2017.
- ↑ SS-520 Nano satellite launcher and its flight result . Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2021. Праверана 9 мая 2021.
- ↑ "SS-520 | Sounding Rockets | ISAS". ISAS. Архівавана з арыгінала 2017-01-09. Праверана 2017-01-11.
- ↑ Smallest Orbital Launch Vehicle ready for Liftoff from Japan – Spaceflight101 . spaceflight101.com. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 11 студзеня 2017.
- ↑ SS-520 (англ.). Institute of Space and Astronautical Science. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2017. Праверана 10 студзеня 2017.
- ↑ SS-520 . space.skyrocket.de. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2017. Праверана 11 студзеня 2017.
- ↑ News, I4U. JAXA Postpones Launch of World's Smallest Space Rocket due to Strong Wind . I4U News. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2017. Праверана 12 студзеня 2017.
- ↑ а б в Experimental Launch of World's Smallest Orbital Space Rocket ends in Failure . Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2017. Праверана 15 студзеня 2017.
- ↑ Clark, Stephen. Launch of experimental Japanese rocket scrubbed – Spaceflight Now . Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2017. Праверана 11 студзеня 2017.
- ↑ Graham, William (3 February 2018). "Japanese sounding rocket claims record-breaking orbital launch". NASA Spaceflight. Архівавана з арыгінала 9 November 2020. Праверана 3 February 2018.
- ↑ а б "Japón lanza con éxito un minicohete que logra poner en órbita un microsatélite". NHK World. 3 February 2018. Архівавана з арыгінала 4 February 2018. Праверана 3 February 2018.
- ↑ SS-520-4 号機 . Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2017. Праверана 17 кастрычніка 2017.
- ↑ SS-520 5号機の進捗状況について . Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2017. Праверана 17 кастрычніка 2017.
- ↑ "Launch Result of the SS-520-3 Sounding Rocket". JAXA (Press release). 5 November 2021. Архівавана з арыгінала 5 November 2021. Праверана 5 November 2021.