Public Enemy
Выгляд
Public Enemy | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | хіп-хоп[1], political hip-hop[d] і East Coast hip-hop[d] |
Краіны | |
Адкуль | Лонг-Айленд[d] |
Лэйблы | Def Jam Recordings[d] і Columbia Records |
Склад | |
publicenemy.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Public Enemy» (скарочана «PE»; з англ. — «Вораг грамадства») — амерыканскі хіп-хоп-гурт з Лонг-Айленда, вядомы сваімі палітызаванымі тэкстамі, крытыкай СМІ і актыўнай цікавасцю да праблем афраамерыканскай супольнасці. Іх візітнай карткай з’яўляецца кампазіцыя «Fight the Power», якая ўпершыню прагучала ў фільме Спайка Лі «Рабі, як трэба!» (1989).
Пасля выпуску скандальнага і радыкальнага альбома «It Takes a Nation of Millions to Hold Us Back» (1988) яны абышлі Run-D.M.C. як самы авангардны праект у асяроддзі хіп-хопа. У адрозненне ад эратычнага эскапізму N.W.A, тэксты Public Enemy былі прысвечаны вострасацыяльным тэмам і заклікалі слухачоў займаць актыўную жыццёвую пазіцыю.