Гэты род не з'яўляецца блізкароднасным шызаму голубу (Columba livia) або Columba rupestris, а таксама іншым відам галубоў Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Азіі.
Даўжыня цела вагаецца ад 28 да 31 см[1]. Палавы дымарфізм выяўлены толькі нязначна. Апярэнне цела, у асноўным, цемна-аліўкава-карычневага колеру. Галава, шыя, спіна і грудзі шэрыя.
У вялікай ступені прыстасаваныя да пражывання на паверхні зямлі ў засушлівых раёнах. Харчуюцца ў асноўным насеннем. Гняздо размяшчаецца прама на зямлі або на скальным агаленні. Кладка складаецца з двух яек, інкубацыйны перыяд доўжыцца ад 16 да 18 дзён.
Зноскі
↑Gerhard Rösler: Die Wildtauben der Erde — Freileben, Haltung und Zucht, Verlag M. & H. Schaper, Alfeld-Hannover 1996, ISBN 3-7944-0184-0, p.172