Mercedes-Benz W201
Вытворца: | Mercedes-Benz |
Выпуск: | 1982—1993 |
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) |
Mercedes-Benz 190 (W201) — аўтамабіль сярэдняга класа (D) кампаніі Mercedes-Benz. Папярэднік мадэляў Mercedes-Benz C-класа.
Вырабляўся з 1982 па 1993 год. Выпуск склаў 1 879 629 аўтамабіляў. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводах у Брэмене (58%) і Зіндэльфінгене (42%).
На аўтамабіль усталёўваліся дызельныя рухавікі аб'ёмам ад 2,0 да 2,5 л (72-126 к.с.) і бензінавыя рухавікі ад 1,8 да 2,6 л (90-160 к.с.), аднак індэкс "190" даваўся ўсім мадэлям сямейства W201 незалежна ад аб'ёму рухавіка, толькі дадаючы ў назву мадэлі дадатковыя лічбы.
У 1993 годзе на змену прыйшоў Mercedes-Benz W202.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля нафтавага крызісу 1973 года, паўстала пытанне выпуску кампактнай і эканамічнай машыны. На распрацоўку новага кампактнага седана было зрасходавана каля 600 мільёнаў марак. І ў 1982 годзе з'яўляецца новая эканамічная і кампактная мадэль Mercedes-Benz 190 (W201). Чатырохдзверны кузаў седан атрымаў клінаваты сілуэт, што знізіла каэфіцыент лабавога супору Cx да 0.33, што ў сваю чаргу, значна паменшыла расход паліва.
У 1984 на «190-ы» пачалі ўсталёўваць «актыўны» тэлескапічны "дворнік", які значна павялічыў плошчу ачысткі шкла, і 15-цалёвыя колы.
У верасні 1988 года мадэль прайшла значнае абнаўленне: кузаў W201 атрымаў шырокую пластыкавую ахоўную накладку па нізе дзвярэй, былі змененыя бамперы і ўдасканаленыя сядзенні. Значнай падзеяй 1988 года таксама стаў выпуск мільённага аўтамабіля серыі.
Праз год з'явілася камплектацыя Sporttoie са спартыўнай падвескай (больш «жорсткай» і з паменшаным клірансам), а таксама з анатамічнымі сядзеннямі (толькі як опцыя). Па жаданні заказчыка становіцца магчымым аздабленне цэнтральнай кансолі дрэвам.
Са студзеня 1991 года ўсе мадэлі сямейства Mercedes-Benz W201 пачалі абсталёўваць АБС ужо ў штатнай камплектацыі, а з кастрычніка 1992 года — цэнтральным блакаваннем замкоў.
У 1992 годзе з'яўляюцца спартыўная мадэль для DTM, а таксама абмежаваныя партыі адмысловых версій W201: «Berlin 2000» (190E 1.8, 2,3 і 3,2) і «Avantgarde».
Серыя «Avantgarde» складалася з трох мадэляў (з імем: Azzurro, Rosso і Verde), якія былі прададзеныя ў абмежаванай колькасці. Мадэлі мелі адмысловую для кожнага з іх тон-у-тон афарбоўку металік і іншы дзіўны інтэр'ер.
- 190 E 2.3 Azzurro (блакітны), каля 950 шт.
- 190 E 1.8 Rosso (чырвоны), каля 2300 шт.
- 190 D 2.5 Verde (зялёны), каля 750 шт.
У 1993 годзе для амерыканскага рынка было выпушчана 700 штук люксавых аўтамабіляў версіі Limited Edition.
Да пачатку 1993 года выпуск серыі W201 спыняецца на заводзе ў Зіндэльфінгене, а затым і ў Брэмене. Апошні «190-ы» (з нумарам 1879629) быў пабудаваны ў жніўні 1993 года на заводзе ў Брэмене і перададзены ў музей Мэрсэдэс-Бенц.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
(1982-1988)
-
(1982-1988)
-
(1988-1993)
-
(1988-1993)
Рухавікі
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова мадэльны шэраг складаўся з дзвюх мадыфікацый — карбюратарнага 190 і інжэктарнага 190E.
У верасні 1983 года з'явілася мадэль Mercedes-Benz 190D з 2.0-літровым 75-моцным эканамічным дызелем ОМ601.911. Машына адразу стала папулярная сярод таксістаў.
Крыху пазней з'явілася Mercedes-Benz 190 2.3-16Е з 185-моцным 16-клапанным маторам М102.983. Які разганяў аўтамабіль да 225 км / г і дазваляў паскарацца да 100 км/г за з 7,5 с. Гэтую версію адрозніваюць развітыя аэрадынамічныя бамперы і парогі, спойлер на вечку багажніка, нізкапрофільныя шыны 205/55 ZR15 і больш строгае, без драўляных уставак, аздабленне салона.
У верасні 1984 года магутнасць 2,0 літровага карбюратарны рухавіка М102.924 паднялі да 105 к.с. Радны пяціцыліндравы дызель ОМ602.911 ў 90 к.с., які ўсталёўвалі на Mercedes-Benz 190D 2,5 з мая 1985 года, славіўся не толькі хуткасным (174 км/г), але і эканамічным.
У гэты ж час рухавік М102.962 значна мадэрнізавалі: з'явіліся адначасовы прывад навяснога абсталявання і гідраўлічныя штурхачы клапанаў.
З 1985 года ўсе бензінавыя версіі Mercedes-Benz 190 камплектуюць каталітычнымі нейтралізатарамі адпрацаваных газаў. Адначасова серыю сталі абсталёўваць W201 2,3-літровым 132-моцным рухавіком М102.985 і шасціцыліндравым 160-моцным М103.942.
У верасні 1988 года спартыўную мадэль 190Е 2,3-16 змяніла 190Е 2,5-16 з больш магутным і дасканалым 2,5-літровым 195-моцным маторам М102.990. Самай магутнай «альтэрнатыўнай» версіяй тады жа стала 122-моцная турбадызельная (ОМ602.961) 190D 2,5 Turbo.
У 1990 годзе канцэрн выпусціў самую "малалітражную" 109-моцную карбюратарную мадэль 190Е 1,8 з 1,8 літровым рухавіком М102.910, якая выцесніла мадэль 190.
Бензінавыя
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Гады вытворчасці | Тып рухавіка | Клапаны / цыліндр | Аб'ём [см3] |
Магутнасць [кВт/к.с.] пры [аб/хв] |
Крутоўны момант [Нм] пры [аб/хв] |
---|---|---|---|---|---|---|
190 | 1982–1984 | M 102 | 2 / 4 | 1997 | 66/90 пры 5000 | 165 пры 2500 |
1984–1988 | 77/105 пры 5200 | 170 пры 2500 | ||||
190 (KAT) | 1985–1990 | 75/102 пры 5500 | 160 пры 3000 | |||
190 E | 1982–1988 | 90/122 пры 5100 | 178 пры 3500 | |||
190 E (KAT) | 1985–1991 | 87/118 пры 5100 | 172 пры 3500 | |||
190 E 1.8 | 1990–1993 | 1797 | 80/109 пры 5500 | 150 пры 3700 | ||
190 E 2.0 | 1991–1993 | 1996 | 90/122 пры 5300 | 175 пры 3500 | ||
190 E 2.3 | 1985–1988 | 2299 | 100/136 пры 5100 | 205 пры 3500 | ||
190 E 2.3 (KAT) | 1985–1991 | 97/132 пры 5100 | 198 пры 3500 | |||
190 E 2.3 | 1991–1993 | 2298 | 100/136 пры 5200 | 200 пры 3500 | ||
190 E 2.3-16 (ECE) | 1984–1988 | 4 / 4 | 2299 | 136/185 пры 6200 | 235 пры 4500 | |
190 E 2.3-16 (RÜF) | 1983–1984 | 130/177 пры 5800 | 230 пры 4750 | |||
190 E 2.3-16 (KAT) | 1982–1987 | 125/170 пры 5800 | 220 пры 4750 | |||
190 E 2.5-16 (RÜF) | 1987–1988 | 2498 | 150/204 пры 6750 | 240 пры 5000–5500 | ||
190 E 2.5-16 (KAT) | 07/1988–06/1993 | 143/195 пры 6800 | 235 пры 5000–5500 | |||
190 E 2.5-16 Evolution (RÜF) | 03/1989–05/1989 | 2463 | 150/204 пры 6750 | 240 пры 5000–5500 | ||
190 E 2.5-16 Evolution (KAT) | 143/195 пры 6800 | 235 пры 5000–5500 | ||||
190 E 2.5-16 Evolution II (KAT) | 05/1990–07/1990 | 173/235 пры 7200 | 245 пры 5000–6000 | |||
190 E 2.6 | 1985–1988 | M 103 | 2 / 6 | 2597 | 122/166 пры 5800 | 228 пры 4600 |
190 E 2.6 (KAT) | 1985–1992 | 118/160 пры 5800 | 220 пры 4600 | |||
190 E 3.2 AMG | 1992 | 3206 | 172/234 пры 5750 | 305 пры 4500 |
Дызельныя
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | Гады вытворчасці | Тып рухавіка | Аб'ём [см3] |
Магутнасць [кВт/к.с.] пры [аб/хв] |
Крутоўны момант [Нм] пры [аб/хв] |
---|---|---|---|---|---|
190 D | 1983–1989 | OM 601 | 1997 | 53/72 пры 4600 | 123 пры 2800 |
190 D | 1989–1992 | 55/75 пры 4600 | 126 пры 2700-3550 | ||
190 D 2.2 | 1983–1985 | 2197 | 54/73 пры 4200 | 130 пры 2800 | |
190 D 2.5 | 1985–1990 | OM 602 | 2497 | 66/90 пры 4600 | 154 пры 2800 |
190 D 2.5 | 1990–1992 | 69/94 пры 4600 | 158 пры 2600–3100 | ||
190 D 2.5 Turbo | 1986–1989 | 90/122 пры 4600 | 225 пры 2400 | ||
190 D 2.5 Turbo | 1989–1993 | 93/126 пры 4600 | 231 пры 2400 |
DTM
[правіць | правіць зыходнік]У 1988 годзе кіраўніцтвам Mercedes-Benz было прынята рашэнне аб выступе ў чэмпіянаце DTM (да гэтага часу гоначныя 190 ўдзельнічалі ў кузаўных гонках толькі намаганнямі прыватных каманд).
Вялікі поспех прыйшоў з Mercedes-Benz 190E 2.5-16 у сезоне 1992 года: ён выйграў 16 з 24 гонак у нямецкім чэмпіянаце кузаўных аўтамабіляў (DTM) і пілот каманды AMG Клаўс Людвіг заваяваў тытул у чэмпіянаце DTM.
2,5-літровы рухавік аўтамабіля Клаўса Людвіга выдаваў прыкладна 272 кВт (370 к.с.) пры 9.500 аб/хв. З дапамогай паслядоўнага зніжэння вагі EVO II важыць усяго 980 кг. Ён разганяецца за 4,5 секунды з месца да 100 км / г. Галоўка блока цыліндраў рухавіка — брытанскай кампаніі Cosworth.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Mercedes-Benz W 201 на Вікісховішчы |
- Mercedes-Benz W201 Архівавана 16 верасня 2011. (руск.)
- Гісторыя паспяховай серыі аўтамабіляў (ням.)