FreeBSD
Артыкул занадта кароткі |
FreeBSD | |
---|---|
Распрацоўшчык | The FreeBSD Project |
Сямейства АС | BSD UNIX |
Заснавана на | Berkeley Software Distribution[1] і 386BSD[d][2] |
Першы выпуск | 1 лістапада 1993 |
Апошняя версія | 9.1[3] — 31 снежня 2012 |
Падтрымлівае платформы | X86, x86_64[d], SPARC[d], DEC Alpha[d], PowerPC[d], ARM[d], MIPS[d] і RISC-V[d] |
Тып ядра | Маналітнае ядро |
Ліцэнзія | BSD |
Стан | Актуальны |
Рэпазітар зыходнага коду | cgit.freebsd.org |
Вэб-сайт | freebsd.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
FreeBSD — гэта свабодная UNIX-падобная аперацыйная сістэма, якая паходзіць ад аперацыйнай сістэмы BSD. Першая версія FreeBSD была выпушчана ў 1993 годзе на аснове 386BSD. Падтрымкай і прасоўваннем FreeBSD займаецца Фонд FreeBSD.
FreeBSD распрацоўваецца як суцэльная аперацыйная сістэма. Ядро, драйверы прылад і ўсе ўтыліты карыстальніка, такія як абалонка загаднага радка, утрымліваюцца ў адзіным дрэве сістэмы кіравання версіямі. Гэтым адрозніваецца ад іншых свабодных аперацыйных сістэм, такіх як Лінукс, дзе ядро, утыліты карыстальніка і праграмы распрацоўваюцца паасобку і збіраюцца разам асобнымі групамі як дыстрыбутывы Лінукс. Зыходны код FreeBSD звычайна выпускаецца пад дазвольнай ліцэнзіяй BSD у адрозненне ад капілефт-ліцэнзіі GPL, якая выкарыстоўваецца ў Linux.
Значная частка зыходнага кода FreeBSD выкарыстоўваецца ў іншых аперацыйных сістэмах, такіх як Darwin (і яе нашчадкі macOS, iOS, iPadOS, watchOS і tvOS), TrueNAS, а таксама ў сістэмных праграмах для PlayStation 3 і PlayStation 4.
Гісторыя і распрацоўка
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка FreeBSD пачалася ў 1993 годзе, абапіраючыся на неафіцыйны набор латак (patchkit), які падтрымліваўся карыстальнікамі 386BSD. Першым афіцыйным выданнем FreeBSD стаў FreeBSD 1.0 у снежні 1993.
На аснове 5-й галіны дрэва версій кампаніяй Apple быў выдзелены праект Darwin, які ляжыць у аснове АС MacOS X.
У 2003 годзе пад кіраўніцтвам Мэцью Дылана і на аснове 4-й галіны дрэва версій быў выдзелены праект DragonflyBSD.
Сумяшчальнасць з Linux
[правіць | правіць зыходнік]FreeBSD забяспечвае двайковую сумяшчальнасць з шэрагам іншых Unix-падобных аперацыйных сістэм, у тым ліку з Linux. Гэта дазваляе выконваць пад FreeBSD праграмы, напісаныя для Linux, а таксама некаторыя камерцыйныя праграмы, якія распаўсюджваюцца выключна ў бінарным выглядзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт FreeBSD
- FreeBSD FreeBSD softwares & ports
- FreeBSD 8 Архівавана 15 чэрвеня 2010.