Biblia Hebraica
Biblia Hebraica | |
---|---|
Выданне або пераклад | Стары Запавет |
Стваральнік твора | Rudolf Kittel[d], Georg Beer[d], Paul E. Kahle[d] і Albrecht Alt[d] |
Мова твора або назвы | іўрыт і арамейскія мовы |
Дата публікацыі | 1906, 1913 і 1937 |
Статус аўтарскага права | 🅮 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Biblia Hebraica (Kittel) (bhk, Біблія Гебраіка) — крытычнае выданне яўрэйскага тэксту Старога Запавету Бібліі. Назва па-лацінску азначае «Яўрэйская Біблія». Усе выданні Бібліі Гебраіка аж да 1951 года зваліся BHK па імі першага іх рэдактара. Папярэднік Biblia Hebraica Stuttgartensia.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя тры выданні яўрэйскага тэксту Старога Запавету «Біблія Гебраіка» былі выпушчаны пад рэдакцыяй нямецкага экзегета Рудольфа Кітэля.
Першае выданне выйшла ў 1905 годзе ў Лейпцыгу, другое было завершана да 1913 года. Гэтыя два выданні будаваліся на аснове Энцыклапедыі каментароў на Тору «Мікраот Гдолот» Даніэля Бомберга, але ў адрозненне ад яе не ўключалі пазнакі масарэцкага тэксту.
Трэцяе выданне выйшла на працягу 1927—1937 гадоў у Штутгарце пад рэдакцыяй Р. Кітэля і П. Кале і будавалася ўжо на аснове Ленінградскага кодэкса 1009 года. У падрадковых нататках паказваўся характар улічаных рукапісных розначытанняў. Само выданне перавыдавалася шмат разоў.
Сёмае выданне выйшла ў 1951 годзе пры ўдзеле нямецкіх біблеістаў Альбрэхта Альта і Ота Айсфельта, у якое былі ўнесены варыянты, узятыя з новаадкрытых скруткаў Кумрана.
У 1955 годзе выйшла апошняе дзявятае выданне «Бібліі Гебраіка».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Библейские переводы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.