7 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 |
7 лістапада — трыста адзінаццаты (трыста дванаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1455: У Саборы Парыжскай Божай Маці зноў пачаўся суд над Жаннай д’Арк, якая была ўжо спалена 24 гады таму.
- 1659: Францыя і Іспанія падпісалі Пірэнейскі дагавор.
- 1917: У Петраградзе стрэлам крэйсера «Аўроры» пачалася Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі.
- 1942: Бой у Старыцкім лесе паміж савецкімі партызанамі і нямецкімі сіламі, якія праводзілі аперацыю «Альберт I».
- 1989: Створаны Дом-музей дзеда Талаша ў вёсцы Навасёлкі (Петрыкаўскі раён).
- 1990: Антыкамуністычная маніфестацыя і мітынг каля Дома ўрада ў Мінску.
- 1992: Першы матч зборнай Беларусі па хакеі з шайбай.
- 2004: Беларуская служба «Радыё Швецыя» выпусціла ў эфір першую перадачу.
- 2007: Адкрыты дзве станцыі Мінскага метрапалітэна: «Уручча» і «Барысаўскі тракт».
- 2020: Адкрылася для пасажыраў Трэцяя лінія Мінскага метро.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 630: Канстант II, візантыйскі імператар (пам. 15.9.668)
- 1790: Караль Падчашынскі, архітэктар (пам. 7.4.1860)
- 1818: Эміль Генрых Дзюбуа-Рэймон, нямецкі фізіёлаг
- 1867: Марыя Складоўская-Кюры, польскі фізік і хімік
- 1886: Генрык Бэта, беларускі і польскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар (пам. 1.10.1965)
- 1896: Міхась Чарот, беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч (пам. 29.10.1937)
- 1897: Міхась Каршук, дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага руху, краязнавец, публіцыст
- 1906: Жан Лерэ, французскі матэматык (пам. 10.11.1998)
- 1913: Альбер Камю, французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўская прэміі па літаратуры (пам. 4.1.1960)
- 1918: Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык (пам. 11.10.2001)
- 1922: Мікалай Саўчанка, уролаг, доктар медыцынскіх навук, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, акадэмік НАНБ, прафесар (пам. 12 чэрвеня 2001)
- 1923: Аляксандр Дракахруст, паэт і перакладчык (пам. 14.11.2008)
- 1929: Эрык Кэндэл, амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі
- 1961: Сяргей Алейнікаў, беларускі футбаліст
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1550: Ён Арасан, апошні ісландскі каталіцкі біскуп
- 1579: Каспар Бекеш, вялікалітоўскі ваенны і палітычны дзеяч
- 1766: Жан-Марк Нацье, французскі мастак
- 1877: Карал Сабіна, чэшскі палітычны і грамадскі дзеяч
- 1944: Рыхард Зоргэ, савецкі разведчык
- 1948: Хведар Ільяшэвіч, беларускі паэт, грамадскі дзеяч
- 1978: Джын Тані, амерыканскі баксёр
- 1998: Франсіс Бот, нямецкі мастак
- 2011: Джо Фрэйзер, амерыканскі баксёр-прафесіянал
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Арменія: Усенароднае свята віна ў Арменіі
- Бангладэш: Дзень Нацыянальнай рэвалюцыі і салідарнасці
- Беларусь: Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кыргызстан: Дзень інфармацыі і друку Кыргызстана
- Расія: Дзень воінскай славы
- Туніс: Дзень новай эры (абнаўлення)