1919
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1919 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня: У Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі.
- 5 студзеня: У Мюнхене была заснавана Нацыянал-сацыялістычная партыя Германіі
- 8 студзеня: Мінск быў абвешчаны сталіцай БССР.
- 11 студзеня: Румынія анексіравала Трансільванію.
- 15 студзеня: Марк Шагал заснаваў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча
- 18 студзеня: Кампанія Bentley распрацавала свой першы аўтамабіль.
- 20 студзеня: Адчынены Беларускі абласны музей (з 31.8.1923 — Беларускі дзяржаўны музей).
- 22 студзеня:
- Аб’яднанне УНР і ЗУНР.
- Антон Луцкевіч падпісаў мемарыял беларускага ўрада старшыні Парыжскай мірнай канферэнцыі, у якім абгрунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае існаванне.
- 1 лютага: Пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі.
- 3 лютага: I Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.
- 19 лютага: Літоўска-беларуская дывізія Войска Польскага заняла Беласток.
- 27 лютага: На аб’яднаным паседжанні ЦВК Літоўскай ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялітычнай Рэспублікі.
- 1 сакавіка: У Гродне створана беларускае культурна-асветнае таварыства «Бацькаўшчына».
- 10 сакавіка: Бальшавікі абвяшчаюць Украінскую ССР з сталіцай у Харкаве.
- 13 сакавіка: Утворана Беларуска-літоўская армія.
- 15 сакавіка: Пачалося ўзброенае Нясвіжскае паўстанне за далучэнне горада да Польскай Рэспублікі.
- 20 сакавіка: Урад БНР выехаў з Гродна ў Берлін.
- 4 красавіка: Літоўская Тарыба ўключыла ў свой склад прадстаўнікоў Беларускай рады Гродзеншчыны.
- 22 красавіка: Польскімі войскамі была занята Вільня. Апублікавана Адозва да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага Юзафа Пілсудскага.
- 27 красавіка:
- Польскія войскі занялі Гродна.
- Здарылася крушэнне парахода «Надзея» на Заходняй Дзвіне.
- 28 красавіка: У Вільні выйшаў 1-ы нумар газеты «Беларуская думка».
- 31 мая: У Варшаве створана Польска-беларускае таварыства для палітычнай падтрымкі ідэі федэрацыйнага саюза Беларусі і Польшчы.
- 1 чэрвеня: ЦВК Расіі прыняў пастанову аб аб’яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік.
- 10 чэрвеня: Завяршыўся Беларускі з’езд Віленшчыны і Гродзеншчыны, ім утворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны.
- 13 чэрвеня: Войскі П. Урангеля пачалі атаку на Царыцын, які ўтрымліваўся бальшавікамі.
- 25 чэрвеня: Армія А. Дзянікіна ўзяла Харкаў.
- 28 чэрвеня: Падпісаны Версальскі мірны дагавор, афіцыйна завершылася Першая Сусветная вайна. Заснавана Ліга Нацый.
- 8 жніўня: Польскія войскі занялі Мінск.
- 10 жніўня: У Мінску створаны Часовы беларускі нацыянальны камітэт.
- 18 жніўня: Афганістан стаў незалежным ад Вялікабрытаніі.
- 28 жніўня: У Вільні ўрачыста адкрыўся ўніверсітэт Стэфана Баторыя, створаны на месцы былога Віленскага ўніверсітэта.
- 30 жніўня: Утворана Мінская беларуская школьная рада.
- верасень: Адкрытая Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую узначальваў Кастусь Езавітаў.
- 19 верасня: А. Смоліч і Я. Лёсік накіравалі ліст кіраўніку Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскаму, у якім прасілі аднавіць дзейнасць структур БНР.
- 22 верасня: Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ.
- 5 кастрычніка: Здарылася крушэнне цягніка «Вільня — Мінск» на перагоне паміж Радашковічамі і Заслаўем.
- 19 кастрычніка: У Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы.
- 30 кастрычніка: У газеце «Беларусь» апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стаў гімнам БНР пад назвай «Ваяцкі гімн».
- 1 снежня: А. Луцкевіч, В. Захарка, П. Крачэўскі і іншыя члены ўрада БНР пераехалі ў Мінск.
- 13 снежня: Адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР, створаны (паралельны) урад Вацлава Ластоўскага.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня: Данііл Гранін, рускі пісьменнік
- 28 студзеня: Павел Кармунін, народны артыст Беларусі
- 1 красавіка: Джозеф Эдвард Мары, амерыканскі хірург-трансплантолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1990 (пам. 26.11.2012)
- 22 красавіка: Дональд Джэймс Крэм, амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (пам. 17.6.2001)
- 12 чэрвеня: Ута Хаген, амерыканская актрыса
- 22 ліпеня: Міхаіл Гапеевіч Булахаў, беларускі мовазнавец
- 28 жніўня: Годфры Хаўнсфілд, брытанскі інжынер-фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1979 (пам. 12.8.2004)
- 7 верасня: Алесь Асіпенка, беларускі пісьменнік, сцэнарыст
- 26 кастрычніка: Ганна Палілава, беларускі навуковец ў галіне генетыкі раслін
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 6 студзеня: Тэадор Рузвельт, 26-ы прэзідэнт ЗША (нар. 27.10.1858)
- 15 лютага: Карал Слаўкаўскі, чэшскі піяніст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 25.1.1845)
- 30 чэрвеня: Джон Уільям Стрэт, брытанскі фізік (нар. 12.11.1842)
- 15 ліпеня: Герман Эміль Фішэр, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 9.10.1852)
- 20 жніўня: Іван Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, краязнавец, археолаг (нар. 1881).