Перайсці да зместу

Ямана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ямана
Краіны Аргенціна, Чылі
Рэгіёны
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал. (11 кастрычніка 2022)
Статус 5 critically endangered[d][1]
Класіфікацыя
indigenous language[d]
індзейскія мовы[d]
ямана
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 yag
WALS yah
Atlas of the World’s Languages in Danger 665
Ethnologue yag
ELCat 1647
IETF yag
Glottolog yama1264

Я́мана (Tequenica, Yagán, Yaghan, Yámana) — ізаляваная індзейская мова, якая знікла, і на каторай размаўлялі яганы, што жылі ў гамлеце Укіка ў горадзе Пуэрта-Уільямс вострава Наварына правінцыі Патагонія ў Чылі, а таксама на крайнім поўдні вострава Вогненная Зямля ў Аргенціне.

У 1946 годзе на яганскай сове размаўляла не менш за 60 чалавек[2]. Ямана мела да 5 дыялектаў. У 1990-я гады ў Аргенціне мова амаль знікла. Пасля смерці 84-гадовай носьбіткі Эмеліны Акунья (1921-12.10.2005) заставаўся адзін носьбіт — яе нявестка Крысціна Кальдэрон[3], якая жыла ў сяленні Укіка (востраў Наварына) у Чылі. Кальдэрон (часта яе называюць проста Абуэла — бабуля) разам са сваёй унучкай Крысцінай Зарага і сястрой Урсулай выдала ў 2005 годзе кнігу Hai Kur Mamashu Shis («Хачу расказаць вам гісторыю»), у якой сабраныя яганскія казкі, якія расказалі ёй прадстаўнікі старэйшых пакаленняў племя. Пасля смерці ў 2022 годзе Крысціны Кальдэрон носьбітаў гэтай мовы не засталося.

Зноскі

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. Паводле дадзеных экспедыцыі чылійскага ўрача і антраполага Алехандра Ліпшуца
  3. Апошнія гады гэтыя жанчыны не размаўлялі адна з адной