Юрый Брэзан
Юрый Брэзан | |
---|---|
в.-луж.: Jurij Brězan | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Dušan Šwik |
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 2006[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ludmila Brězanowa[d] |
Дзеці | Q114959132? |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, перакладчык, пісьменнік, паэт, драматург |
Мова твораў | верхнялужыцкая[5] і нямецкая[5] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
jurijbrezan.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Брэзан (в.-лужын. Jurij Brězan, 9 чэрвеня 1916, Рэкельвіц — 12 сакавіка 2006, Каменц) — лужыцка-нямецкі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Юрый Брэзан нарадзіўся ў 1916 годзе. Вучыўся ў школе ў Баўтцене — горадзе, які лічыцца цэнтрам верхнялужыцкай культуры. Пасля прыходу да ўлады фашыстаў ён таемна працаваў у лужыцкай арганізацыі «Домавіна» і быў актыўным удзельнікам руху супраціву сярод лужычанаў. У 1937—1938 гадах эміграваў у Прагу. Пасля вяртання быў арыштаваны і ў 1938—1939 гадах знаходзіўся ў зняволенні. З 1942 па 1944 гады быў салдатам вермахта і трапіў у палон да амерыканскіх войскаў.
У 1945—1948 працаваў прадстаўніком моладзі ў «Домавіне». З 1949 годзе стаў пісьменнікам.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выбітным лужыцкім пісьменнікам XX стагоддзя Юрый Брэзан стаў дзякуючы сваім раманам, якія былі перакладзеныя амаль на 30 моваў. Трылогія пра Фелікса Ханушэ (1958—1964) — сацыяльны раман пра лужыцкага сельскага хлопчыка — разглядалася ў ГДР як прыклад сацыялістычнага рэалізму. У папулярным невялікім рамане «Стары бацька» (1982), дзе аўтар не спалохаўся выкарыстання трывіяльных творчых прыёмаў, гаварылася аб годнасці людской смерці, якую выбірае сабе чалавек. У творах Брэзана шмат элементаў з лужыцкага фальклору. Так, на аснове вобраза чараўніка Крабата Брэзан стварыў шырокі філасофскі эпас «Крабат» (першая частка выйшла ў 1976 годзе), у якім на фоне лужыцкіх народных легенд размясціў апавяданне аб сучасным прагрэсе. З дапамогай містычнага вобраза Крабата ён спрабаваў выявіць унутраныя асцярогі навукоўцаў-прыродазнаўцаў, якія не ведаюць этычна-маральных межаў.
За час сваёй літаратурнай кар’еры Юрый Брэзан атрымаў мноства прэмій у ГДР. У 1969—1989 гг. Юрый Брэзан быў намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў ГДР.
Пасля падзення камуністычнага рэжыму ў ГДР Брэзан змяніў свой светапогляд, які заключаўся ў выказаным паўстагоддзя таму меркаванні аб тым, што з перамогай над «драпежным» капіталізмам жыццё зменіцца да лепшага. У позняй фазе свайго жыцця пісьменнік разглядаў «захаванне міру» як ўмову існавання «краіны шчасця», што можа быць вынікам пакту розуму, сілы і грошай (другая частка «Крабата», 1994). Будучы ўдаўцом, ён вярнуўся ў ціхі дом у Горны Ганек, дзе кожны год пісаў па кнізе, як на нямецкай, так і на верхнялужыцкай мове.
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Трылогія пра Фелікса Ганаша
- Der Gymnasiast (1959),
- Semester der verlorenen Zeit (1959)
- Mannesjahre (1964).
- Раманы
- 52 Wochen sind ein Jahr (1953)
- Krabat oder Die Verwandlung der Welt (1976)
- Bild des Vaters (1983)
- Krabat oder Die Bewahrung der Welt (1993)
- Die Leute von Salow (1997)
- Die grüne Eidechse (2001)
- Апавяданні
- Christa (1957)
- Borbas und die Rute Gottes (1959)
- Die Reise nach Krakau (1966)
- Die Schwarze Mühle (Story, 1968)
- Der Brautschmuck (1979)
- Wie das Lachen auf die Welt kam (1986)
- Einsichten und Ansichten (1986)
- Geschichten vom Wasser (1988)
- Bruder Baum und Schwester Lärche (1991)
- Das wunderschöne blaue Pferd (1991)
- Hunds Tagebuch (2001)
- Дзіцячыя апавяданні
- Der Elefant und die Pilze (1964)
- Die Abenteuer des Kater Mikosch (1967)
- Dalmat hat Ferien (1985)
- Rifko — aus dem Tagebuch eines Dackels (1994)
- Аўтабіяграфічныя нарысы
- Mein Stück Zeit (1989)
- Ohne Pass und Zoll (1999)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Верш «Калі б сёння зноў Хрыстос з’явіўся» пераклаў на беларускую мову Ніл Гілевіч[6].
Зноскі
- ↑ а б Jurij Brězan // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jurij Brězan // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118515276 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118515276 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 19 студзеня 2022.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней. — Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений. — М.: Российская академия наук. — С. 155, 159, 161—163, 167—170, 173—174, 185—186. — ISBN 5-7576-0063-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Русский вестник 02.04.2006: Памяти лужицкого писателя Юрия Брезана (руск.)
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Саксоніі
- Памерлі 12 сакавіка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Саксоніі
- Пахаваныя ў Саксоніі
- Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
- Кавалеры ордэна Карла Маркса
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
- Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Верхнялужыцкія пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі Германіі
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Пісьменнікі Германіі XX стагоддзя
- Узнагароджаныя ганаровай спражкай да ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)