Юрыдычныя аб’яднанні Сведкаў Іеговы
Юрыдычныя аб'яднанні Сведкаў Іеговы - юрыдычныя аб'яднанні, якімі Сведкі Іеговы карыстаюцца ў нацыянальным ці міжнародным маштабе. Гэтыя аб'яднанні выдаюць літаратуру і выконваць іншыя аперацыйныя і адміністрацыйныя функцыі, якія прадстаўляюць інтарэсы рэлігійнай арганізацыі.
Самай старой і найбольш вядомай з іх з'яўляецца «Таварыства Вартавой вежы», якую часам выкарыстоўваюць як сінонім рэлігійнай арганізацыі Сведкаў Іеговы, але самі Сведкі Іеговы падкрэсліваюць адрозненні паміж сваімі аб'яднаннямі і сваёй рэлігійнай арганізацыяй[1]. Існуе шэраг іншых нацыянальных, рэгіянальных і міжнародных аб'яднанняў, якія прадстаўляюць інтарэсы Сведкаў Іеговы.
Таварыства Вартавой вежы Біблій і трактатаў Пенсільваніі
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана Ч. Раселам ў 1881 г. У розны час гэта некамерцыйная арганізацыя дзейнічала пад рознымі назвамі: «Сіёнскае таварыства Вартавой вежы» (1881-1896), «Таварыства Вартавой вежы Біблій і трактатаў» (1896-1955) і «Таварыства Вартавой вежы» (з 1955 года). З 2014 г. прэзідэнтам таварыства з'яўляецца Роберт Сіранка[2].
Таварыства Вартавой вежы Біблій і трактатаў Нью-Ёрка
[правіць | правіць зыходнік]Таварыства Вартавой вежы Біблій і трактатаў Нью-Ёрка адказвае за адміністрацыйныя пытанні, такія як нерухомасць, асабліва ў Злучаных Штатах. Гэта аб'яднанне, як правіла, прыводзіцца ў якасці выдаўца публікацый Сведкаў Іеговы. Названыя мэты арганізацыі: «Дабрачынныя, добразычлівыя, навуковыя, гістарычныя, літаратурныя і рэлігійныя мэты; маральнае і разумовае ўдасканаленне мужчын і жанчын, распаўсюджванне біблейскіх ісцін на розных мовах з дапамогай публікацыі трактатаў, брашур, публікацыі і іншых рэлігійных дакументаў, і для рэлігійнай місіянерскай працы[3].»
Іншыя аб'яднанні
[правіць | правіць зыходнік]- Associação Torre de Vigia de Bíblias e Tratados (Бразілія)
- Association cultuelle des Témoins de Jéhovah de France (Францыя)
- Association of Jehovah's Witnesses of East Africa (Усходняя Афрыка)
- Los Testigos de Jehová en México (Мексіка)
- Wachtturm-Gesellschaft, Selters/Taunus (Германія)
- Watchtower Bible & Tract Society Of Australia, Inc. (Аўстралія)
- Еўрапейская асацыяцыя Сведкаў Іеговы
- Рэлігійнае аб'яднанне Сведкаў Іеговы ў Рэспубліцы Беларусь (Беларусь)
Зноскі
- ↑ What Is the Watch Tower Bible and Tract Society? // JW.ORG
- ↑ George D. Chryssides. Jehovah's Witnesses: Continuity and Change. p. 143
- ↑ "The Warning Work (1909-1914)", The Watchtower, March 1, 1955, page 141