Эрвін Неер
Эрвін Неер | |
---|---|
ням.: Erwin Neher | |
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1944[1][2] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Richard A. Neher[d] |
Род дзейнасці | біяфізік, выкладчык універсітэта, хімік |
Навуковая сфера | Біяфізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | распрацоўшчык метаду лакальнай фіксацыі патэнцыялу |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрвін Неер або Неэр(ням.: Erwin Neher; нар. 20 сакавіка 1944[1][2], Ландсберг-на-Леху[d]) — нямецкі біяфізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1991 годзе разам з Б. Закманам за "адкрыцці, датычныя функцый адзіночных іонных каналаў у клетках".[6] Разам з Закманам распрацаваў метад лакальнай фіксацыі патэнцыялу.[7][8][9][10]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эрвін Неер нарадзіўся ў сям'і Франца і Элізабет Неер (у дзявоцтве Пфайфер). Бацька — супрацоўнік кампаніі па вырабу малочных прадуктаў, маці — настаўніца. Мае дзве старэйшыя сястры.
Вывучаў фізіку ў Тэхнічным універсітэце Мюнхена з 1963 па 1966 год.
У 1966 годзе быў узнагароджаны стыпендыяй Фулбрайта для вучобы ў ЗША. Правёў год ва ўніверсітэце Вісконсін-Мадзісана і атрымаў ступень магістра ў галіне біяфізікі.
З 1972 года ў Інстытуце біяфізічнай хіміі Планка ў г. Гётынген, з 1983 года — кіраўнік аддзела.
Аўтар навуковых прац па малекулярнай біялогіі клеткі.
Распрацаваў метады тэстыравання і класіфікацыі іонных каналаў, вызначэння іх структуры і накіраваных змен у клетачных мембранах.
Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1998).
У 1978 годзе пабраўся шлюбам з Евай-Марыяй Неер, ад якой мае 5 дзяцей.
У 2003 годзе Неер быў адным з 21 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія падпісалі Другі гуманістычны маніфест.[11]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1991 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне.
- 1991 — Ralph-W.-Gerard-Preis.
- 1989 — Міжнародная прэмія Гайрднера.
- 1987 — Медаль Лейбніца.
- 1986 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Elektronische Messtechnik in der Physiologie. Berlin, New York, Springer-Verlag, 1974.
- Single-channel recording / edited by Bert Sakmann and Erwin Neher. New York : Plenum Press, c1983. ISBN 0-306-41419-8
- Single-channel recording / edited by Bert Sakmann and Erwin Neher. 2nd ed. New York : Plenum Press, c1995. ISBN 0-306-44870-X
Зноскі
- ↑ а б Erwin Neher // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Erwin Neher // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ www.ae-info.org
- ↑ https://royalsociety.org/people/erwin-neher-11998
- ↑ The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1991 . Nobelprize.org. Праверана 16 May 2011.
- ↑ Neher E, Sakmann B (March 1992). "The patch clamp technique". Scientific American. 266 (3): 44–51. doi:10.1038/scientificamerican0392-44. ISSN 0036-8733. PMID 1374932.
- ↑ Neher E (1992). "Correction for liquid junction potentials in patch clamp experiments". Methods in Enzymology. Methods in Enzymology. 207: 123–31. doi:10.1016/0076-6879(92)07008-C. ISBN 978-0-12-182108-1. PMID 1528115.
- ↑ Neher E (September 1988). "The use of the patch clamp technique to study second messenger-mediated cellular events". Neuroscience. 26 (3): 727–34. doi:10.1016/0306-4522(88)90094-2. PMID 2462183.
- ↑ Neher E, Sakmann B, Steinbach JH (July 1978). "The extracellular patch clamp: a method for resolving currents through individual open channels in biological membranes". Pflügers Archiv. 375 (2): 219–28. doi:10.1007/BF00584247. PMID 567789.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Notable Signers(недаступная спасылка). Humanism and Its Aspirations. American Humanist Association. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана October 4, 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 269. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяфізікі Германіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера