Перайсці да зместу

Эпідэмічны паратыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эпідэмічны паратыт
МКБ-10-КМ B26.9 і B26
МКБ-9-КМ 072[1][2]
DiseasesDB 8449
MedlinePlus 001557
MeSH D009107
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эпідэмічны паратыт, таксама свінка[3] — хвароба чалавека, пры якой пашкоджваюцца калявушныя (радзей падсківічныя і пад’язычныя) слінныя, палавыя і падстраўнікавыя залозы, ЦНС і іншае.

Узбуджальнік — РНК-змяшчальны вірус. Хварэюць пераважна дзеці і падлеткі. Крыніца інфекцыі — хворы на эпідэмічны паратыт. Заражэнне пераважна паветрана-кропельным шляхам. Эпідэмічны паратыт пакідае стойкі імунітэт.

Сімптомы: павышаная тэмпература цела, боль у вобласці ніжняй сківіцы пры адкрыванні рота і жаванні, напухаюць і баляць пашкоджаныя залозы.

Ускладненні: бясплоднасць, глухата, цукровы дыябет. Лячэнне тэрапеўтычнае.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.591, 758 C.