Энтані Бёрджэс
Энтані Бёрджэс | |
---|---|
Anthony Burgess | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: John Anthony Burgess Wilson |
Псеўданімы | Джозаф Келл, Энтані Паўэл, Энтані Джылверэн |
Дата нараджэння | 25 лютага 1917[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1993[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Liana Burgess[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, літаратуразнаўца |
Гады творчасці | з 1956 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энтані Бёрджэс (Anthony Burgess; поўнае імя — Джон Энтані Бёрджэс Уілсан John Anthony Burgess Wilson, вядомы таксама як Джозаф Кел; 25 лютага 1917, Манчэстэр — 22 лістапада 1993, Лондан) — англійскі пісьменнік і літаратуразнаўца (займаўся літаратурнымі даследаваннямі, пераважна творчасці Шэкспіра і Джойса), таксама займаўся складаннем музыкі (сімфоніі, балет і опера), літаратурным перакладам і журналістыкай. Найбольш вядомы твор Бёрджэса — сатырычная антыўтопія «Завадны апельсін».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар каля 30 раманаў. Найбольш значныя — «Права на адказ», «Доктар хворы» (абодва 1960), «Семя канчаецца» (1962), «На зоркі не падобныя» (1964), «Трапятанне намеру» (1966), «Напалеонаўская сімфонія» (1974), а таксама «Завадны апельсін» (1962) і «1985» (1978), створаныя ў жанры антыўтопіі.
Асноўную ўвагу Энтані Бёрджэса прыцягвалі праблемы дабра і зла, выбару і адказнасці, свабоды і гвалту, пратэсту і канфармізму, асобы і грамадства, злачынства і выпраўлення, суадносін біялагічнага і свядомага ў чалавеку[7]. Даследаваў творчасць У. Шэкспіра, Дж. Джойса, Э.Хемінгуэя і інш. Пісаў лінгвістычныя працы, кнігі для дзяцей, эсэ, сцэнарыі тэлесерыялаў. Аўтар шматлікіх музычных сачыненняў, у т.л. сімфанічных.
Яго вельмі цікавілі гараскопы, карты Таро і прарочыя сны. У другім томе аўтабіяграфіі Э. Бёрджэс нават сцвярджаў, што яму ўдалося прадказаць забойства Дж. Кенэдзі ў 1963 годзе. Пасля смерці пісьменніка ў яго асабістых рэчах знайшлі сем калодаў Таро, адну з якіх Бёрджэс намаляваў сам[8].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Аповеды, сцэнары не знятых фільмаў і п'есы, а таксама сотні музычных сачыненняў Энтані Бёрджэса сабраны Міжнародным фондам Бёрджэса, архіў складаецца з трох дамоў — у Лондане, Манака і Італіі[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ а б Anthony Burgess // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.oxforddnb.com/view/10.1093/ref:odnb/9780198614128.001.0001/odnb-9780198614128-e-51526;jsessionid=2B89A53774D093D47E56D5E8CF53D47A?docPos=2
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- ↑ prajdzisvet.org
- ↑ prajdzisvet.org
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Е. А. Лявонава. Бёрджэс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны фонд Энтані Бёрджэса — афіцыйны сайт (англ.)
- Бібліяграфія на сайце Лабараторыя Фантастыкі Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Ланкашыры
- Памерлі 22 лістапада
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Манака
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Манчэстэры