Эндру Флэтчэр
Эндру Флэтчэр | |
---|---|
англ.: Andrew John Fletcher | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Эндру Джон Флэтчэр |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1961[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 мая 2022[3][4][…] (60 гадоў) |
Месца смерці |
|
Краіна | Вялікабрытанія |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыка, менеджар, дыджэй |
Гады актыўнасці | 1978—дагэтуль |
Інструменты | клавішныя, бас-гітара, вакал |
Жанры | альтэрнатыўны рок і новая хваля[d] |
Калектыў | Depeche Mode, Client |
Лэйблы | Mute Records, Toast Hawaii |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
countdown.depechemode.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эндру Джон Леанард Флэтчэр (англ.: Andrew John Leonard Fletcher, мянушка — «Fletch»; 8 ліпеня 1961[1][2][…], Нотынгем[1][5] — 26 мая 2022[3][4][…], Лондан) — брытанскі музыкант. Адзін з заснавальнікаў і клавішнік гурта «Depeche Mode».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Depeche Mode
[правіць | правіць зыходнік]Fletch спачатку граў на бас-гітары ў гурце Вінса Кларка, але потым сеў за сінтэзатар у гурце Composition of Sound, у якім ужо гралі Кларк з Мартынам Горам. У 1980 годзе музыкі заснавалі Depeche Mode і ўзялі вакалістам Дэйва Гаана. Fletch ніколі не быў на першым плане ў гурце, але выконваў функцыі менеджара. Ён адзіны ўдзельнік гурта, які не напісаў ніводнай песні для рэпертуару, хаця ў інтэрв’ю ён сцвярджаў, што спрабаваў пісаць песні раней.
Абавязкі ў Depeche Mode
[правіць | правіць зыходнік]Шмат каго з аматараў Depeche Mode здзіўляе тое, што Флэтчэр грае на бас-гітары, займаецца праграмаваннем сінтэзатараў. У той жа час на канцэртах і рэпетыцыях ён грае на клавішных.
Флэтчэр узяў на сябе абавязкі «агента па сувязях з грамадскасцю» — менавіта ён увесь час аб’яўляе навіны гурта, як гэта было пра падрабязнасці альбомаў Exciter у 2001 годзе і Playing the Angel у 2004 і 2005 гадах, галоўным чынам для прэсы.
Кажуць, што гэта Флэтчэр аб’ядноўвае гурт у адно, ён спрыяў кампрамісу пры раздзяленні аўтарства песень на альбоме Playing the Angel паміж Гэханам ды Горам.
Папулярнасць
[правіць | правіць зыходнік]Флэтчэра часта папракаюць за тое, што ён робіць замалы ўнёсак у музыку Depeche Mode. Гэта выклікана, галоўным чынам, тым, што ад яго мала патрабавалася, калі ў гурце быў Алан Уайлдэр. Зараз Эндру значна больш заняты інструментальнымі партыямі. Так, ён грае на бас-гітары ў песьні «A Pain That I’m Used To» з альбому Playing the Angel, як сцвярджае прадзюсар альбому Бэн Хілье, да таго ж можна пабачыць, як Эндру грае на бас-гітары ў песьні «The Sinner in Me» (відэа праз старонку Fletchcam Архівавана 4 кастрычніка 2006. і на дадатковым дыску да гэтага альбому) і ў песні «Clean and Surrender» перыяду запісу альбому Playing the Angel (the Depeche Mode Receiver Архівавана 7 жніўня 2007.).
Нягледзячы на нападкі з боку прэсы, кажуць, што Флэтчэр выдатны інструменталіст. Ён грае большасць партый на сінтэзатарах падчас выступаў на сцэне, хаця больш складаныя аранжыроўкі зробленыя прафесійнымі студыйнымі музыкантамі (а таксама Аланам Уайлдэрам у перыяд з 1982 да 1995 года). Калі Алан Уайлдэр далучыўся да гурта ў пачатку 1982 года, Флэтчэр узяў на сябе абавязкі менеджара, і ў музычным плане яго роля зводзілася да агульных прапаноў, якія ператвараліся ў песні Гора ды Гэхана.
Спроба сольнай кар’еры
[правіць | правіць зыходнік]Цікавым застаецца той факт, што паводле афіцыйнай біяграфіі Depeche Mode, Fletch запісаў сольны альбом з назвай Toast Hawaii. Назву ўзялі ад любімай стравы музыканта, якую рабілі ў студыйнай сталовай. Матэрыял запісваўся падчас працы над альбомам Some Great Reward у 1984 годзе. Усе песні альбому — кавер-версіі чужых песень, якія спявае Флэтчэр. Вядома, што ў запісе альбому удзельнічалі Алан Уайлдэр або Марцін Гор, або разам — яны гралі на піяніна, а фатаграфію для вокладі зрабіў Уайлдэр. Выпусціць альбом не ўдалося — не згадзіўся Daniel Miller, так што зараз ён існуе толькі ў некалькіх экземплярах. Флэтчэр — адзіны ўдзельнік гурта, які не спявае на студыйных альбомах (за выключэннем схаванай песьні «Crucified» на альбоме Violator, партыі чацвертага голасу папрыканцы песні «New Life», песьні «Condemnation», у якой ён, кажуць, спеў партыю фонавага голасу разам з Горам і Уайлдэрам і «The Sun and the Rainfall», дзе пад канец чутны словы «All that I’m saying…» — «Усё, што я спяваю…» з правага каналу). Нягледзячы на тое, што на канцэртах бачна, як Флэтчэр спявае, яго голас звычайна чутны толькі праз калонкі-маніторы на сцэне.
Праект Toast Hawaii і кар’ера DJ
[правіць | правіць зыходнік]Некалькі гадоў таму Эндзі Флэтчэр заснаваў кампанію Toast Hawaii, якая, верагодна, атрымала назву паводле нявыпушчанага альбому і стваралася для раскруткі гурта Client. У кастрычніку 2006 года на сайце Часопісу Side-Line Magazine Архівавана 16 лютага 2009. было абвешчана, што Client разарвалі дагавор з кампаніяй Toast Hawaii, што паставіла пад сумнеў яе далейшае існаванне.
Акрамя ўсяго сказанага, Флэтчэр таксама час ад часу займаецца дыск-жакействам. Большасць яго канцэртаў, у якіх ён выступаў у якасці дыск-жакея, адбыліся ў сумесным турнэ з гуртом Client. Ён выступаў у стандартным стылі «дыск-жакейства ў ванне» — рабіў кампіляцыю з урыўкаў песень. Людзі, якія прыйходзілі на канцэрты, атрымліваць асалоду ад урыўкаў песень Depeche Mode. Адзін такі канцэрт быў запісаны на відэа, а запіс выпушчаны пад назвай «Andy Fletcher: One Night in Warsaw.» Улетку 2007 года Флэтчэр зрабіў невялікае турнэ, галоўным чынам па Італіі.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Сам Эндру Флэтчэр — старэйшы сын у сям’і Джона і Джой, яго сясцёр клічуць Сюзана (англ.: Suzan), Кэран (англ.: Karen), брата — Сімон (англ.: Simon). Напачатку 1980-х Эндру на працягу амаль што года сустракаўся з англійскай актрвсай Джэніфэр Саўндэрс (англ.: Jennifer Saunders). Зараз ён ужо 14 гадоў жанаты на Грарніі (англ.: Grainne) (вымаўляецца 'Grar-nee-ah'), гадуе дваіх дзетак, Мэган (англ.: Megan) і Джо (англ.: Joe).
Зноскі
- ↑ а б в г MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000.
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ а б https://twitter.com/depechemode/status/1529901182562340864/photo/1
- ↑ а б Depeche Mode’s Andrew Fletcher dies aged 60
- ↑ а б в г Andy Fletcher, keyboard player with Depeche Mode – obituary / C. Evans — London: 2022. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805