Перайсці да зместу

Эдвіж Фёер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвіж Фёер
фр.: Edwige Feuillère
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1907(1907-10-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1998(1998-11-13)[4][1][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0275428
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвіж Фёер, уласнае прозвішча Кунаці (фр.: Edwige Feuillère, Edwige-Louise-Caroline Cunati, 29 кастрычніка 1907, Везуль, Сона Верхняя — 13 лістапада 1998, Булонь-Біянкур) — французская актрыса тэатра і кіно. Аўтар некалькіх мемуарных кніг, гутарак пра мастацтва.

Бацька — італьянскі інжынер з правінцыі Кома, маці — немка родам з Эльзаса. Сям’я пераехала ў Дыжон, калі Эдвіж было тры гады. Гады Першай сусветнай вайны правяла ў бабулі ў Італіі. З адзнакай скончыла Дыжонскую тэатральную кансерваторыю. У 1928—1931 гадах вучылася ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва. Дэбютавала на сцэне ў 1931 годзе. Больш за 60 гадоў выступала на сцэне і больш за 40 гадоў грала ў кіно; сваю апошнюю ролю выканала ў тэлевізійным фільме паводле рамана Бальзака «Герцагіня дэ Ланжэ» (1995).

  1. а б Edwige Feuillère // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Edwige Feuillère // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 8 лютага 2022.
  4. Edwige Feuillere // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article3422