Эдвард Фэрарс
Эдвард Фэрарс | |
англ.: Edward Ferrars | |
Эдвард захапляецца малюнкам Элінар, ілюстрацыя Чарлза Брока (1908). | |
Стваральнік: | Джэйн Осцін |
Творы: | «Розум і пачуцці» |
Пол: | мужчынскі |
Нацыянальнасць: | англічанін |
Сям’я: | місіс Фэрарс (маці), Фані Дэшвуд (сястра), Роберт Фэрарс (брат) |
Ролю выконвае: | Робін Эліс (1971), Боска Хоган (1981), Х’ю Грант (1995), Аджыт Кумар (2000), Дэн Стывенс (2008) |
Эдвард Фэрарс (англ.: Edward Ferrars), таксама Містэр Фэрарс (англ.: Mr Ferrars) — літаратурны персанаж, адзін з галоўных герояў рамана Джэйн Осцін «Розум і пачуцці».
Эдвард Фэрарс — брат Фані Дэшвуд, муж якой з’яўляецца зводным братам Элінар і Марыяны Дэшвуд. Джэйн Осцін апісвае яго як чалавека не надта прыгожага вонкава і даволі сарамлівага, але пры гэтым высакароднага і разумнага. Гэты персанаж, як і палкоўнік Брэндан, прыклад спалучэння прыгожага характару з невыразнай знешнасцю. Эдвард улюбляецца ў Элінар, але мусіць ажаніцца з Люсі Сціл, паколькі даў ёй слова раней, у часы ранняй маладосці. Калі пра таемныя заручыны з Люсі становіцца вядома, місіс Фэрарс выракаецца сына і пазбаўляе яго спадчыны. У выніку міс Сціл разрывае заручыны дзеля багатага брата Эдварда — Роберта. Вызваліўшыся, нарэшце, ад сваіх абавязацельстваў, Эдвард прызнаецца ў каханні Элінар.
Эдвард Фэрарс стаў героем шматлікіх экранізацый «Розуму і пачуццяў». У тэлесерыяле 1971 года яго іграе Робін Эліс , у тэлесерыяле 1981 года — Боска Хоган , у фільме 1995 года — Х’ю Грант, у індыйскай адаптацыі 2000 года — Аджыт Кумар , а ў тэлесерыяле 2008 года — Дэн Стывенс .