Штуцар
Выгляд
Шту́цар (ад ням.: Stutzen, літар. абрэз) — нарэзная дульназарадная стрэльба з адносна кароткім ствалом вялікага калібру, прызначаная для прыцэльнага адзіночнага страляння[1].
Такімі стрэльбамі з XVIII стагоддзя ўзбройваліся, напрыклад, расійскія падраздзяленні егераў, якія дзейнічалі рассыпным строем.
Як самастойны тып зброі, штуцар з’явіўся не раней за 3-ю чвэрць XVII стагоддзя.[2] Ствол калібрам 14 — 15 мм, даўжынёй каля 70 — 80 см[3] Ложа і замок выконваліся з асаблівай стараннасцю; прыклад ложы быў, найчасцей, г.зв. французскага тыпу.
Зноскі
- ↑ Акадэмічнае вызначэнне (ВЭС) з удакладняльнай папраўкай Макоўскай. Наогул, літаратура, у т.л., спецыяльная, мала займалася ўкладаннем поўнага і дакладнага вызначэння гэтага тыпу зброі; асноўнай яго характарыстыкай звычайна прызнаваўся нарэзны скарочаны ствол. Макоўская, С.94—95.
- ↑ Такім чынам, аспрэчваюцца — як неабгрунтаваныя — распаўсюджаныя цверджанні пра афармленне тыпу яшчэ ў 16 ст. Макоўская, С.94—95.
- ↑ Макоўская, С.94—95.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ручное огнестрельное оружие русской армии конца XIV—XVIII веков / Л. К. Маковская. — М.: Воениздат, 1992.