Шведская антарктычная экспедыцыя
Шведская антарктычная экспедыцыя | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
Маршрут | |||||||||||
Дасягненні | |||||||||||
даследавана заходняе ўзбярэжжа Зямлі Грэяма, архіпелаг Палмера і востраў Джэймса Роса. Атрымалася сабраць каштоўныя геалагічныя ўзоры, а таксама ўзоры марской фаўны. |
Шве́дская антаркты́чная экспеды́цыя (1901—1903) — экспедыцыя пад кіраўніцтвам Ота Нордэншэльда і Карла Антона Ларсена.
Ота Нордэншэльд, шведскі геолаг і географ, арганізаваў экспедыцыю да Антарктычнага паўвострава. Кіраўніцтва было ўскладзена на дасведчанага палярніка Карла Антона Ларсена, які да гэтага ўзначальваў кітабойную выведвальную місію ў 1892—1893 гадах. Таксама ў экспедыцыі прынялі ўдзел сем навукоўцаў і шаснаццаць афіцэраў. 16 кастрычніка 1901 года судна «Антарктыка» пад камандаваннем Ларсена выйшаў з Гётэборга і ўзяў курс на Антарктыку.
Нягледзячы на шматлікія цяжкасці і сумны вынік, экспедыцыя лічыцца паспяховай з навуковага пункту гледжання, паколькі было даследавана заходняе ўзбярэжжа Зямлі Грэяма, архіпелаг Палмера і востраў Джэймса Роса. Навукоўцам атрымалася сабраць каштоўныя геалагічныя ўзоры, а таксама ўзоры марской фауны. Гэтая калекцыя зрабіла Нордэншэльда знакамітым, але сама экспедыцыя разарыла яго.
З гэтай экспедыцыяй звязаны два ключавых антарктычныя астравы: востраў Сноў-Хіл, дзе Нордэншэльд і яго пяць калегаў правялі дзве зімоўкі (адну запланаваную і адну вымушаную ў сувязі з затапленнем судна «Антарктыка»), і востраў Пуле, на які высадзілася каманда патанулага судна і заставалася там з лютага па лістапад 1903 года.
Ота Нордэншэльд напісаў кнігу аб экспедыцыі: «Антарктыка, ці два года сярод ільдоў Паўднёвага Полюса»[1]
Зноскі
- ↑ Otto Nordenskjold. Antarctica: or, Two years amongst the ice of the South Pole. — Macmillan, 1905.