Перайсці да зместу

Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор
фр.: Charles-Maurice de Talleyrand-Périgord
дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі[d]
9 ліпеня 1789 — 30 верасня 1791
кіраўнік урада Францыі[d]
9 ліпеня 1815 — 26 верасня 1815
Пераемнік Арман-Эмануэль дзю Плесі Рышэльё
міністр замежных спраў Францыі
9 ліпеня 1815 — 26 верасня 1815
Папярэднік Louis Pierre Edouard, Baron Bignon[d]
Пераемнік Арман-Эмануэль дзю Плесі Рышэльё
Roman Catholic Bishop of Autun[d]
2 лістапада 1788 — 13 красавіка 1791
Дыяцэзія Ацёнская дыяцэзія[d]
Папярэднік Yves-Alexandre de Marbeuf[d]
Пераемнік Gabriel François Moreau[d]

Нараджэнне 2 лютага 1754(1754-02-02)[1][2] ці 13 лютага 1754(1754-02-13)[3]
Смерць 17 мая 1839(1839-05-17)[1][4][…] (85 гадоў) ці 1838
Месца пахавання
Род House of Talleyrand-Périgord[d]
Бацька Шарль-Даніэль дэ Тайлеран-Перыгор[d]
Маці Alexandrine Victoire Eléonore Damas[d][5]
Жонка Кацярына Гран[d]
Дзеці Шарль Жазеф дэ Флао[d], Жазэфіна-Паўліна дэ Талейран-Перыгор[d] і Charlotte de Talleyrand-Périgord[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[6]
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святой Ганны I ступені Order of Saint Stephen of Hungary Order of Leopold Вялікі крыж ордэна Святога Іосіфа рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла ордэн Чырвонага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна ордэн Святога Губерта ордэн Слана Вялікі крыж ордэна Збавіцеля Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Ордэн Льва і Сонца Order of the Rue Crown ордэн Святога Януарыя ордэн Святога Фердынанда за заслугі Knight of the Order of the Holy Spirit Order of Ludwig I Knight of the Order of Saint-Michel
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор[8] (фр.: Charles Maurice de Talleyrand-Périgord; 2 лютага 1754(1754-02-02)[1][2] ці 13 лютага 1754(1754-02-13)[3], Парыж, Каралеўства Францыя[2]17 мая 1839(1839-05-17)[1][4][…] ці 1838, Парыж, Ліпеньская манархія[2]) — французскі палітык і дыпламат, які займаў пасаду міністра замежных спраў пры трох рэжымах, пачынаючы з Дырэкторыі і канчаючы ўрадам Луі-Філіпа. Вядомы майстар палітычнай інтрыгі. Біскуп Ацёнскі (з 2 лістапада 1788 г па 13 красавіка 1791). Імя «Талейран» зрабілася ледзь не намінальным для пазначэння хітрасці, спрыту і беспрынцыповасці.

Стары парадак

[правіць | правіць зыходнік]

Талейран нарадзіўся 2 лютага 1754 года ў Парыжы, у шляхетнай, але небагатай арыстакратычнай сям’і Шарля Даніэля дэ Талейран-Перыгор (1734—1788). Продкі будучага дыпламата паходзілі ад Адальберта Перыгорскага, васала Гуга Капета. Дзядзька Талейрана, Аляксандр Анжалік дэ Талейран-Перыгор, быў у свой час архібіскупам Рэймскім, затым кардыналам і архібіскупам Парыжскім. Найшчасныя гады дзяцінства, па ўспамінах, Талейран правёў у сядзібе сваёй прабабкі, графіні Рашэшуар-Мантэмар, унучкі Кальбер.

Меркавана, траўма нагі перашкодзіла хлопчыку паступіць на вайсковую службу. Бацькі вырашылі скіраваць сына на царкоўную сцяжыну, верагодна, у надзеі зрабіць яго біскупам і захаваць пад уплывам сям’і Талейранаў біскупства Ацён. Шарль Марыс паступіў у калегію д’Аркур у Парыжы, затым вучыўся ў семінарыі Сен-Сюльпіс (1770—1773) і ў Сарбоне. Атрымаў ступень ліцэнцыята па тэалогіі. У 1779 годзе Талейран быў пасвечаны ў святары.

У 1780 годзе Талейран становіцца Генеральным агентам Галіканскай (французскай) царквы пры двары. На працягу пяці гадоў ён сумесна з Раймонам дэ Буажэлонам, архібіскупам Ахенскім, ведаў маёмасцю і фінансамі Галіканскай царквы. У 1788 годзе Талейран стаў біскупам Ацёнскім.

Зноскі

  1. а б в г Charles, Maurice De Talleyrand-Périgord Prince De Bénévent / Assemblée nationale
  2. а б в г д е Archivio Storico Ricordi — 1808.
  3. а б Charles-Maurice Talleyrand-pÉrigord / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.
  4. а б Godechot J. Charles-Maurice de Talleyrand, prince de Benevent // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 17 кастрычніка 2020.
  7. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
  8. Напісанне поўнага прозвішча і імя Шарль Марыс дэ Талейран-Перыгор у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.15., Мн., 2002, С.401.