Перайсці да зместу

Шандра (род раслін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шандра

Шандра звычайная (Marrubium vulgare).
Верхняя частка расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Marrubium L.

Сінонімы
Тыпавы від
Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32560
NCBI  41229
EOL  71173
GRIN  g:7293
IPNI  21001-1

Шандра, Шанта[1][2] (Marrubium)[3] — род кветкавых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя расліны вышынёй 15—75 см, у асноўным пакрыты белымі валасінкамі. Сцёблы ўзыходныя. Лісце супраціўнае.

Суквецці з дробных кветак ружовага, ліловага, белага, жаўтаватага колеру, сабраных у асноўным густыя несапраўдныя мяцёлкі ў пазухах верхняга лісця. Чашачка трубчастая, 5—10-зубчастая; вяночак двухгубы, трубка карацей чашачкі, верхняя губа прамая, вузкая, выемчатая або двухлопасцевая, ніжняя — трохлопасцевая. Прыкветак шылападобны або шчацінкападобны, апушаны.

Плод — арэшак, трохгранна-яйкападобны або даўгаваты, на верхавіне закруглены.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі роду сустракаюцца ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і нетрапічных раёнах Азіі. Ва Украіне расце паўсюдна.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, фарбавальныя, таніданосныя, меданосныя і эфіраалейныя расліны[1].

Род налічвае каля 40 відаў[4] (больш за 30[1], 49[5]). Некаторыя з іх[6]:

Зноскі

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Marrubium на сайті GRIN Архівавана 7 мая 2009.
  4. Паводле кнігі «Флора СССР» (гл. раздзел Літаратура).
  5. Шандра (род раслін): звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
  6. Kew World Checklist of Selected Plant Families(недаступная спасылка)